Вы тут

Сяргей Рахманаў правёў выязное пасяджэнне ў Віцебскай вобласці


Член Прэзідыума Савета Рэспублікі Сяргей Рахманаў правёў выязное пасяджэнне ў Віцебскай вобласці.


На базе ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскаблгаз» удзельнікі абмеркавалі вынікі пасяджэння Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы і чацвёртага Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Акрамя таго, былі разгледжаны пытанні эканамічнай і нацыянальнай бяспекі нашай краіны, аспекты развіцця ўзаемаадносін з Расійскай Федэрацыяй, міжнароднай і міжпарламенцкай дзейнасці, а таксама прыярытэтныя кірункі далейшага развіцця Саюзнай дзяржавы.

У рамках выязнога пасяджэння Сяргей Рахманаў правёў асабісты прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію. Таксама ўдзельнікі выязнога пасяджэння азнаёміліся з навукова-практычнай дзейнасцю Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, работай сельскагаспадарчай вытворчасці «Віцебскаблгаз» — «Мазолавагаз» і дзейнасцю вытворчага аб'яднання «Энергакамплект».

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

lukashevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Працуем у рэгіёнах

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».