Вы тут

Беларускія медыкі аказалі неабходную дапамогу вакалісту Depeche Mode


Удзельнік групы сапраўды ў ноч з 17 на 18 ліпеня знаходзіўся ў адной з бальніц Мінска. Беларускія медыкі аказалі яму дапамогу ў поўным аб’ёме. Іншых падрабязнасцей не паведамляецца, паколькі звесткі аб здароўі з’яўляюцца інфармацыяй асабістага характару.


Раніцай 18 ліпеня Дэйв Гаан быў выпісаны з бальніцы. Урачы ацанілі яго стан як здавальняючы. Дэйв быў у нармальным настроі, паразмаўляў з урачамі і медсёстрамі, сфатаграфаваўся на памяць і пакінуў клініку. Ляжаў ён у звычайнай палаце і не прад’яўляў ніякіх завышаных патрабаванняў.  

Канцэрт Depeche Mode, які павінен быў адбыцца ў сталіцы, адмянілі з-за хваробы вакаліста. Зараз разглядаюцца ўсе варыянты, каб перанесці шоу. Група прыносіць свае прабачэнні ўсім прыхільнікам сваёй творчасці. Тых, хто набыў білеты на выступленне гурта, просяць сачыць за дадатковай інфармацыяй аб яго пераносе або вяртанні грошай.

Святлана БАРЫСЕНКА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.