Вы тут

Фестываль двайнят правядуць у Брэсце


У Брэсце 30 ліпеня правядуць фестываль блізнят, паведаміў старшыня савета гарадскога моладзевага грамадскага аб'яднання "Спадчына" Алег Голас.


Фото: dvoye-detey.ru

Сямейнае свята пройдзе на тэрыторыі Вяслярнага канала. Да ўдзелу запрашаюцца двайняткі ці трайняты, а таксама падобныя адзін на аднаго браты і сёстры, іх бацькі. Адкрыецца фестываль парадам блізнят. Арганізатары прапануюць прыдумаць яркі і запамінальны вобраз. Для самых актыўных удзельнікаў рыхтуюць падарункі. Пераможцы будуць вызначаны ў васьмі намінацыях. Так, самыя падобныя брэстаўчане атрымаюць Гран-пры. Не застануцца без прэзентаў самыя маленькія і дарослыя блізняты. Таксама назавуць імёны самых таленавітых і крэатыўных. Асобнага прыза ўдастоіцца сям'я, у якой адначасова нарадзілася большая колькасць дзяцей.

Для гасцей свята на адкрытай пляцоўцы Вяслярнага канала запланаваная канцэртна-забаўляльная праграма. Завершыцца новае для горада мерапрыемства дыскатэкай.

Арганізатарамі фестывалю двайнят з'яўляюцца Брэсцкі аблвыканкам, абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па веславанні, тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна Брэста, гарадское маладзёжнае грамадскае аб'яднанне "Спадчына" пры падтрымцы абласнога краязнаўчага музея.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.