Вы тут

Затрыманы расіянін, які скраў сейф і буйную суму грошай


Супрацоўнікамі ўпраўлення крымінальнага вышуку ГУУС Мінгарвыканкама сумесна з аператыўнікамі Маскоўскага РУУС сталіцы затрыманы 48-гадовы расіянін, які здзейсніў крадзеж сейфа і буйной сумы грашовых сродкаў з офіса, размешчанага ў адным са сталічных бізнес-цэнтраў па вуліцы К. Цэткін.


У ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў было ўстаноўлена, што затрыманы ўжо раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за здзяйсненне маёмасных злачынстваў на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі. У бізнес-цэнтры ён выбраў адзін з офісаў, які быў размешчаны на дзявятым паверсе, і пранік у яго, пашкодзіўшы дзвярны замок. У памяшканні офіса мужчына ўзламаў два буйнагабарытныя сейфы і выкраў іх змесціва — 11 020 долараў ЗША і больш за 34 тысячы рублёў. Яшчэ адзін сейф (невялікага памеру) скінуў уніз праз акно, а затым забраў яго, сыходзячы з месца здзяйснення злачынства. У выкрадзеным сейфе знаходзілася 200 рублёў, паведамілі ў прэс-службе ГУУС Мінгарвыканкама.

У дачыненні да зламысніка заведзена крымінальная справа за крадзеж. Затрыманаму пагражае адказнасць у выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 12 гадоў. Выкрадзеныя грашовыя сродкі ён выдаткаваў на куплю дарагой машыны.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Скраў і грошы, і сейф

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».