Вы тут

Што новае скажам?


З гэтай мэтай на дзяржаўным узроўні сфарміравана рэспубліканская інфармацыйнапрапагандысцкая група, у склад якой увайшоў і старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец. Падчас пасяджэння прэзідыума творчай арганізацыі Мікалай Іванавіч падкрэсліў:


— Саюз пісьменнікаў Беларусі — таксама інфармацыйная група. Гэта значыць, што сябры СПБ павінны актыўна выступаць у вайсковых часцях, школах, універсітэтах, іншых установах.

Але для такіх выступленняў трэба валодаць пэўнымі ведамі, каб кампетэнтна адказваць на пытанні аўдыторыі, і не саромецца гаварыць, акрамя ўсяго, пра дысцыпліну і адказнасць, пра чалавечыя ўзаемаадносіны. Увогуле, інфармацыйныя групы трэба стварыць ва ўсіх абласных і Мінскім гарадскім аддзяленнях СПБ.

Першы намеснік старшыні СПБ Алена Стэльмах распавяла пра падрыхтоўку да Дня беларускага пісьменства ў Полацку, дзе 2 верасня адбудзецца міжнародны круглы стол з удзелам замежных пісьменнікаў, да якога плануецца прымеркаваць спецвыпуск часопіса «Белая Вежа». У межах свята адбудуцца паўфінал і фінал рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка».

Распавядаючы аб правядзенні рэспубліканскай акцыі «Лета з добрай кнігай», старшыня Мінскага абласнога аддзялення СПБ Святлана Быкава зазначыла, што да акцыі актыўна спрычыніліся Мінаблвыканкам і Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі. Алена Стэльмах нагадала, што працягваецца і сумесная акцыя СПБ і ААТ «Белкніга», у межах якой запланавана шмат сустрэч з пісьменнікамі. Старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення СПБ Аляксандр Казека адзначыў, што да сумеснай акцыі з ААТ «Магілёўсаюздрук» падключыўся Магілёўскі абласны краязнаўчы музей. Анатоль Крэйдзіч азнаёміў членаў прэзідыума з вынікамі конкурсу «Скарынавай душой узлашчанае слова» (вынікі апублікаваны ў папярэднім нумары «ЛіМа». — Я. Я.).

Падчас пасяджэння прывіталі новых сяброў СПБ. Сярод іх — паэтэса і празаік Алена Кісель, паэт-песеннік Фёдар Баравы, дзіцячая пісьменніца Вольга Таляронак, паэтэсы Валянціна Габрусева ды Валянціна Драбышэўская. 

Яна ЯВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».