Вы тут

Лукашэнка падпісаў два ўказы, якія датычацца прыродных угоддзяў


Указам №248 прадугледжана, што плошча рэкрэацыйнай зоны Нацыянальнага парку «Браслаўскія азёры» будзе павялічана на 286,1 га.


Дакумент таксама ўносіць змяненні ў Палажэнне аб Нацыянальным парку «Браслаўскія азёры». У прыватнасці, юрыдычным і (або) фізічным асобам будзе давацца права выкарыстання на возеры Дрывяты водных транспартных сродкаў магутнасцю звыш 15 к. с. пры ўмове заключэння імі адпаведнага дагавора з нацыянальным паркам, які прадугледжвае штогадовую плату ў памеры адной базавай велічыні за кожную конскую сілу рухавіка воднага транспартнага сродку звыш устаноўленай нормы. Атрыманыя паркам сродкі будуць накіроўвацца на добраўпарадкаванне рэкрэацыйнай зоны, узнаўленне каштоўных абарыгенных відаў рыб і зарыбленне рыбалоўных угоддзяў. Наяўнасць дагавора стане падставай для выкарыстання на возеры Дрывяты названых водных транспартных сродкаў і не запатрабуе ўвядзення дадатковых адміністрацыйных працэдур.

Нацыянальнаму парку «Браслаўскія азёры» таксама будзе дадзена магчымасць правядзення работ у рэкрэацыйнай зоне па ўладкаванні экалагічных сцежак, фарміраванні ландшафтаў і выкарыстанні ўнутрыгаспадарчых дарог для пад'езду да спецыяльна абсталяваных аўтамабільных стаянак.

Прапанаваныя змяненні межаў і рэжымаў не закранаюць запаведную зону. Прыняцце Указа дасць магчымасць істотна павысіць турыстычную прывабнасць Браслаўскага рэгіёна і будзе спрыяць прыцягненню дадатковага турыстычнага патоку і павышэнню даходаў ад турыстычнай дзейнасці пры захаванні экалагічнай каштоўнасці тэрыторыі.

Акрамя таго, у адпаведнасці з Указам памяншаецца плошча Нацыянальнага парку «Белавежская пушча» на 1,9 га за кошт перадачы зямель Дабравольскаму сельскаму выканаўчаму камітэту. Гэта дазволіць даць грамадзянам зямельныя ўчасткі для абслугоўвання жылых дамоў, прыватызаваных імі раней у адпаведнасці з распараджэннем Прэзідэнта Беларусі «Аб перадачы ва ўласнасць жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання».

Указ №247 прадугледжвае прыняцце мер для рацыянальнага выкарыстання рыбалоўных угоддзяў. Дакумент устанаўлівае парадак перадачы ў арэнду рыбалоўных угоддзяў (азёры, прыродныя вадаёмы) і зямельных участкаў па ўзгадненні з Прэзідэнтам Беларусі. Акрамя таго, укараняецца комплексная схема размяшчэння паверхневых водных аб'ектаў (сажалкі і абводненыя кар'еры), прыдатных для вядзення рыбаводства, на падставе якой мясцовыя Саветы дэпутатаў будуць перадаваць іх у арэнду.

Указ дасць магчымасць рацыянальна выкарыстоўваць рыбалоўныя ўгоддзі і зямельныя ўчасткі, неабходныя для вядзення рыбалоўнай гаспадаркі, а таксама павысіць эфектыўнасць выкарыстання сажалак і абводненых кар'ераў.

Для рэалізацыі права насельніцтва краіны на бясплатнае аматарскае рыбалоўства дакументам прадугледжваецца не перадаваць у арэнду ўчасткі вадацёкаў (рэкі, ручаі, каналы).

Загаловак у газеце: Карыстацца, але з павагай і ашчадна

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.