Вы тут

Беларусь выступае за ўсебаковае паглыбленне сувязей з Казахстанам


Сустрэча кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Наталлі Качанавай з дзяржаўным сакратаром Казахстана Гульшарай Абдыкалікавай адбылася сёння ў Мінску.


Бакі абмеркавалі стан і перспектывы развіцця адносін, выказалі задавальненне актыўным дыялогам дзвюх краін.

Наталля Качанава падкрэсліла, што беларускі бок выступае за далейшае ўсебаковае паглыбленне сувязей з Казахстанам як на двухбаковай аснове, так і ў інтэграцыйным фармаце.

Гульшара Абдыкалікава адзначыла, што асаблівы імпульс развіццю беларуска-казахстанскіх адносін надаў візіт 8-9 чэрвеня 2017 года Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Астану і яго ўдзел у саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, а таксама спецыялізаванай выстаўцы "ЭКСПА-2017".

Бакі таксама абмеркавалі магчымасць будучых асабістых сустрэч на палях міжнародных мерапрыемстваў. Так, дзяржаўны сакратар Казахстана запрасіла Наталлю Качанаву прыняць удзел у міжнародным форуме "Жанчыны за энергію будучага", які адбудзецца 31 жніўня - 1 верасня ў Астане ў рамках "ЭКСПА-2017". У сваю чаргу Гульшара Абдыкалікава па запрашэнні Наталлі Качанавай наведае 13 ліпеня ў якасці ганаровага госця цырымонію адкрыцця XXVI Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".

БЕЛТА

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.