Вы тут

Падчас адпачынку на прыродзе ўзарваўся газавы балон


Трое дзяцей і жанчына атрымалі цяжкія апёкі.


У панядзелак, 10 ліпеня, у 18.20 у цэнтр аператыўнага ўпраўлення Смаргонскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб тым, што паблізу вёскі Белая ўзарваўся газавы балон ёмістасцю 25 літраў. У выніку выбуху пацярпелі чатыры чалавекі, з іх трое дзяцей — дзве дзяўчынкі 2002 і 2004 гадоў нараджэння, хлопчык 2011 года нараджэння і яго маці 1988 года нараджэння. Усе яны атрымалі апёкі 1—3-й ступені.

Як аказалася, адпачыць на прыродзе прыехалі тры сям'і са Смаргоні, усяго сем чалавек. Раскінулі каля возера палатачны лагер, паставілі шэзлонгі. Непадалеку ўсталявалі газавы балон, але да гарэлкі і пліты не падключалі. Каля 17.15 адбыўся выбух.

— Балон знаходзіўся за тры метры ад палаткі, — паведаміла афіцыйны прадстаўнік Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС Наталля Жывалеўская. — Пры выбуху пацярпелі тыя, хто знаходзіўся ў радыусе чатырох метраў. Больш за іншых пацярпелі жанчына і 15-гадовая дзяўчына, якія атрымалі апёкі 50% цела. Двое іншых дзяцей — хлопчык і дзяўчынка — апёкі 25% цела. Пацярпелыя знаходзяцца ў аддзяленні рэанімацыі цэнтральнай раённай бальніцы.

Па словах прадстаўніка МНС, корпус балона неяк раптоўна разышоўся, быццам расшыўся, і выкід газавай сумесі загарэўся. Што магло выклікаць такі працэс, пакуль невядома. Балон будзе дасканала абследаваны. Праверку няшчаснага выпадку вядзе Следчы камітэт. У МНС кожныя 3—4 гадзіны фіксуюць стан пацярпелых. Пакуль ён ацэньваецца як стабільна цяжкі.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Загаловак у газеце: З пікніка — у шпіталь

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.