Вы тут

За Нацыянальную літаратурную прэмію сёлета змагаюцца 40 прэтэндэнтаў


Клопатам пра развіццё нашай літаратуры, выхаванне цікавасці да кніг айчынных аўтараў жывуць не толькі школьныя настаўнікі. Падаецца, што гэта — агульная справа выдаўцоў, журналістаў, а найперш — саміх аўтараў. Сёння членамі Саюза пісьменнікаў Беларусі з'яўляецца каля 640 творцаў, якія жывуць і працуюць у розных рэгіёнах краіны. За мінулы год літаратары прадставілі чытачам каля 300 новых кніг, і ўжо сёлета колькасць новых выданняў перавысіла 150.


У ліку твораў, якія найбольш цікавыя чытачам і якіх, на жаль, пакуль нестае ў айчыннай літаратуры, — расповеды пра жыццё маленькіх вёсачак і мястэчак, простых людзей. Гэтыя тэксты маглі б зацікавіць беларусаў, лічыць старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай ЧАРГІНЕЦ. На думку Мікалая Іванавіча, нават той твор, які не адпавядае высокім агульнарэспубліканскім патрабаванням, але напісаны таленавіта, мае права на існаванне і прызнанне, хай толькі на мясцовым узроўні.

У сучасных варунках аўтару мала толькі выдаць кнігу і прадставіць яе на паліцах кнігарняў. Важная актыўная камунікацыя з чытачамі. І гэтая работа таксама ахвотна робіцца членамі Саюза пісьменнікаў. Так, першы намеснік старшыні творчай суполкі Алена СТЭЛЬМАХ распавяла, што сёлета ў Маладзечне напярэдадні фестывалю паэзіі і песні аўтары правялі мноства сустрэч на розных пляцоўках: у бальніцы, раённых электрасетках, школе мастацтваў.

— Паўсюль збіраліся вялікія аўдыторыі. Гэтыя спатканні творцаў са слухачамі, чытачамі прайшлі ў вельмі шчырай, кранальнай атмасферы, — падзялілася Алена Анатолеўна. — Нам прыемна, што цяпер актыўна папаўняюцца шэрагі паэтаў-песеннікаў. Не так даўно да творчай суполкі далучыўся Алег Жукаў, літаральна нядаўна мы прынялі ў саюз Фёдара Баравога. Гэтыя асобы падмацоўваюць нашы сілы, з іх дапамогай можам ладзіць выступленні і ў камерных аўдыторыях, і на вялікіх пляцоўках, напрыклад падчас святкавання 135-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы на яго радзіме ў Вязынцы.

Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі актыўна прымаюць удзел у мерапрыемствах у межах рэспубліканскай акцыі «Лета з добрай кнігай», у кожным раёне, школе, летніку праходзяць сустрэчы з творцамі. Не застаецца па-за ўвагай і рэспубліканскі конкурс чытальнікаў «Жывая класіка».

Несумненна, важным у жыцці Саюза пісьменнікаў Беларусі станецца сёлетні Дзень беларускага пісьменства ў Полацку.

Марына ВЕСЯЛУХА

vesіaluha@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Будзем з кнігай

Каментары

Па-першае, Нацыянальная літаратурная прэмія — гэта прэмія СПБ? Іншым чынам назва артыкула не стасуецца з яго зместам, які па сутнасці з'яўляецца справаздачай аб дзейнасці СПБ. Па-другое, ці ёсць сярод прэтэндэнтаў тыя, хто не ўваходзіць у СПБ? Па-трэцяе, дзе славутыя імёны "40 прэтэндэнтаў", назвы твораў, спасылкі на крытычныя артыкулы, на водгукі чытачоў?
Есць. Прэмія сапраўды нацыянальная. Поўны спіс прэтэндэнтаў можна паглядзець тут. http://www.litkritika.by/categories/literatura/konkursyi/4883.html

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.