Вы тут

Сёння беларускія ВНУ распачынаюць прыём дакументаў у абітурыентаў


Прыёмныя камісіі чакаюць патэнцыяльных першакурснікаў да 17 ліпеня, такім чынам у маладых людзей будзе ўсяго шэсць дзён, каб канчаткова вызначыцца з прафесіяй.


А з 18 ліпеня распачынаюцца ўступныя выпрабаванні, якія праводзяцца непасрэдна ва ўстановах адукацыі. Маюцца на ўвазе экзамены па творчасці, фізічнай культуры, а таксама экзамены для абітурыентаў, якія паступаюць на аснове сярэдняй спецыяльнай адукацыі на скарочаныя тэрміны навучання. Уступныя іспыты арганізаваныя толькі ў адну сесію: як для асоб, што паступаюць за кошт сродкаў бюджэту, так і на платнай аснове, таму і першым, і другім трэба падаць свае дакументы да 17 ліпеня.

Таксама варта паспяшацца з падачай дакументаў як на «бюджэт», так і на навучанне на платнай аснове і выпускнікам профільных педагагічных класаў, якія плануюць паступаць на педагагічныя спецыяльнасці без здачы ЦТ, толькі па выніках субяседавання. Яны павінны гэта зрабіць да 14 ліпеня (у іх ёсць усяго тры дні).

Падаваць дакументы можна толькі ў адну ВНУ і на адну спецыяльнасць. Праўда, ў шэрагу ВНУ практыкуецца агульны конкурс па факультэце ці на групу спецыяльнасцяў. А, напрыклад, аўтаматызаваная сістэма залічэння, якая дзейнічае ў БДУІР, дазваляе карэктаваць залічэнне ў залежнасці ад расстаноўкі абітурыентамі прыярытэтаў і наяўнасці незапоўненых месцаў на тых ці іншых спецыяльнасцях. У парадку ўбывання там можна пазначыць усе спецыяльнасці тэхніка-тэхналагічнага профілю (больш як трыццаць). Хоць дастаткова высокі працэнт абітурыентаў штогод указваюць усяго адну-дзве спецыяльнасці...

Інфармацыя аб ходзе прыёму дакументаў будзе абнаўляцца прыёмнымі камісіямі штодня кожныя тры гадзіны: у 9.00, 12.00, 15.00 і 18.00.

Але ў апошні дзень прыёму дакументаў інфармаванне абітурыентаў спыніцца а 15-й гадзіне! Паводле новых патрабаванняў, інфармацыя аб дакументах, пададзеных у апошнія гадзіны да закрыцця прыёмных камісій, павінна быць даведзена да ведама абітурыентаў на наступны дзень (гэта значыць, 18 ліпеня) да 12 гадзін.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Выпускнікам педагагічных класаў трэба паспяшацца

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».