Самым эфектыўным спосабам перамагання стрэсу з'яўляецца паход да псіхолага — прафесіянал дапаможа разабрацца ў сапраўдных прычынах. Аднак большасць з нас спачатку перабіраюць іншыя метады, самыя распаўсюджаныя з якіх — тэлевізар, музыка, алкаголь, ежа, медыкаменты, спорт, секс, ёга, медытацыя.
Аднак калі ўсё гэта не спрацоўвае, варта ісці да спецыяліста. Або перагледзець свой лад жыцця.
— Наўрад ці вы павысіце сваю стрэсаўстойлівасць, калі не забяспечыце сабе паўнацэнны сон — у ідэале гэта можа быць 8 гадзін, прычым класціся спаць трэба да 23 гадзін, — тлумачыць псіхолаг Мінскага гарадскога клінічнага псіхіятрычнага дыспансера Валянціна ДУДЗІНСКАЯ. — Імкніцеся да таго, каб класціся і прачынацца ў адзін і той жа час. Правільна харчуйцеся. Ужывайце фрукты і агародніну, адмоўцеся ад шкоднай ежы і алкаголю. Праўда, не забывайце, што такі прадукт, як шакалад, спрыяе павышэнню настрою. Неабходна і фізічная актыўнасць. Дастатковыя сілавыя нагрузкі, пешыя прагулкі станоўча ўплываюць на наш эмацыянальны фон, павышаюць увагу, паляпшаюць працаздольнасць. Падтрымлівайце кантакты з пазітыўнымі людзьмі. Падумайце, ці ёсць у вас хобі, магчыма, надышоў час раскрыць нераскрытыя таленты. Жывіце ў гармоніі з сабой, прыслухоўвайцеся да свайго цела. Гэтыя парады здаюцца такімі простымі, але ж як мала людзей іх на самай справе выконваюць!
Святлана БАРЫСЕНКА
Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.
Не выявіць ні секунды абыякавасці.