Вы тут

Міхаіл Мясніковіч сустрэўся з заснавальнікам індыйскай фармкарпарацыі


Для беларуска-індыйскага фармацэўтычнага праекта будуць створаны самыя лепшыя ўмовы. Аб гэтым заявіў старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл МЯСНІКОВІЧ на сустрэчы з заснавальнікам і старшынёй савета дырэктараў групы кампаній ХЕТЭРА Бандзі Партхасардхі Рэддзі.


— Сёння мы рэалізуем тры праекты з індыйскімі фармацэўтычнымі кампаніямі, але сумесны з вашай карпарацыяй праект па стварэнні ў Калядзічах вытворчасці антырэтравірусных прэпаратаў і прэпаратаў агульнатэрапеўтычнага прызначэння — самы буйны, — адзначыў Міхаіл Мясніковіч. Па словах старшыні Савета Рэспублікі, каштарысная вартасць прадпрыемства складае каля $60 млн, на ім запланавана рэалізаваць тры лініі.

«Таму мы будзем ствараць неабходныя камфортныя ўмовы, — дадаў Міхаіл Мясніковіч. — І мы хацелі б вырабляць у партнёрстве з індыйскімі інвестарамі больш найменняў лекавых формаў». Ён таксама дадаў, што спадзяецца на працяг беларуска-індыйскага супрацоўніцтва, якое можа развівацца ў новых сумесных праектах.

Загаловак у газеце: Камфортныя ўмовы — буйныя праекты

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.