Вы тут

Грандыёзны пір ля Жалезнага Трону!



Зіма блізка!

У любым выпадку, бліжэй, чым вам падаецца. Як і пачатак новага сезона “Гульні Тронаў”. Вы ж чакаеце новы сезон? “М”ы – чакаем.

17 ліпеня адна з піцэрый сеці “Піца Тэмпа” пераўтворыцца ў залу Чырвонага Замка, і там – дзеля грандыёзнага піру ля Жалезнага Трону – збяруцца госці самой каралевы Серсеі.

Гасцей імпрэзы чакае не толькі аўтэнтычная ежа ды атмасфера, але і самі персанажы любімага серыяла: Дэйенэрыс Таргарыен, Тырыён Ланістар, наш фаварыт – Джон Сноў, кхал Дрога (valar, канечне, morgulis, але не назаўсёды) і, вядома, сама Яе Каралеўская Мосць каралева Серсея.

Ланістары заўжды сплочваюць свае даўгі, а таму арганізатары ад Каралеўскай Гавані абяцаюць не дапусціць, каб усё пайшло па сцэнары Чырвонага Вяселля. Таму усе 200 запрошаных чалавек застануцца вясёлымі і шчаслівымі. А яшчэ арганізатары абяцаюць процьму сюрпрызаў для аматараў серыяла.

Нашыя адважныя карэспандэнты, не шкадуючы сябе, скіруюцца ўпрост у эпіцэнтр падзей. Каб вы, нашыя дарагія чытачы, даведаліся пра ўсё з першых рук.

Даведка: “Game of thrones”, “Гульня Тронаў” – амерыканскі тэлесерыял у жанры фэнтазі, створаны па матывах цыкла раманаў слыннага пісьменніка Джорджа Р. Марціан. Серыял здымаецца для кабельнага канала НВО. Першую серыю паказалі 17 красавіка 2011 года.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».