Вы тут

Дзікія жывёлы — прычына ДТЗ


З-за ласёў і лісы за мінулыя суткі адбылося тры ДТЗ у Мінскім і Светлагорскім раёнах

Асаблівую небяспеку дзікія жывёлы ўяўляюць для вадзіцеляў у цёмны час сутак. На мінулым тыдні толькі ў Мінскім раёне практычна кожны дзень адбываліся такія транспартныя здарэнні. Падобныя ДТЗ зафіксаваны і ў Светлагорскім раёне. У выніку аварый жывёлы гінулі, а вадзіцелі і пасажыры атрымлівалі цяжкія траўмы.


8 ліпеня каля паловы на адзінаццатую вечара на 18-м км аўтадарогі Р1 Мінск—Дзяржынск аўтамабілем «Фольсваген-Пасат» быў здзейснены наезд на лася, які нечакана выйшаў на праезную частку. У выніку ДТЗ 28-гадовая пасажырка «Пасата» атрымала сур'ёзныя траўмы і была шпіталізавана. Жывёла загінула на месцы.

Літаральна праз гадзіну ў гэты ж вечар у Мінскім раёне адбылося яшчэ адно ДТЗ з удзелам лася — на аўтадарозе М2 Мінск—Нацыянальны аэрапорт, побач з гандлёвым прадпрыемствам «Віталюр». Зноў жа быў здзейснены наезд на дзікую жывёлу. Аўтамабіль «Мазда» атрымаў механічныя пашкоджанні. Затое, на шчасце, людзі ў аварыі не пацярпелі.

Акрамя гэтага, падобнае ДТЗ у той жа дзень адбылося і ў Светлагорскім раёне. Аварыя здарылася на аўтадарозе Н4254 у раёне санаторыя «Сасновы бор». Як паведамляюць відавочцы аварыі ў сацыяльных сетках, легкавы аўтамабіль «Мерседэс» урэзаўся ў слуп з-за лісы, якая таксама раптоўна выбегла на дарогу.

«Кіроўца вывернуў руль і прымяніў экстраннае тармажэнне, каб пазбегнуць сутыкнення з жывёлай. У выніку машыну развярнула і адкінула ў прыдарожны жалезабетонны слуп», — паведамляюць відавочцы аварыі. Як стала вядома, ніхто з пасажыраў аўтамабіля ў ДТЗ не пацярпеў, а ліса збегла з месца здарэння.

Часта паступалі паведамленні аб нечаканых сустрэчах з дзікімі жывёламі на праезнай частцы і ў іншых раёнах краіны. У гэтай сувязі ДАІ заклікае кіроўцаў быць надзвычай уважлівымі на дарогах, асабліва ў цёмны час сутак.

Ганна КУРТАСАВА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.