Вы тут

Жыхар Мінска задэклараваў самы вялікі даход


За мінулы год адзін жыхар Мінска задэклараваў самы вялікі даход, які склаў 27,9 млн рублёў, або амаль 14 мільёнаў долараў. Аб гэтым паведаміла намеснік начальніка — начальнік упраўлення падаткаабкладання арганізацый інспекцыі па падатках і зборах горада Мінска Вольга Кішко.


А заплаціў найбольшую суму падаходнага падатку за мінулы год (2,7 млн рублёў) другі жыхар Мінска, які задэклараваў даход у памеры 21,4 млн рублёў. У асноўным дэкларацыі прадстаўляліся ў сувязі з атрыманнем даходаў за мяжой (ці з-за мяжы) і ад продажу ўласнай маёмасці. Усяго падатковыя дэкларацыі па падаходным падатку з фізічных асоб у бягучым годзе падалі каля 11 тысяч мінчан. Грамадзянам прад'яўлена да выплаты больш за 26 млн рублёў.

Ужо традыцыйна ў пачатку года стартуе дэкларацыйная кампанія. Падаткаабкладанню падлягаюць даходы, атрыманыя за мяжой, ад продажу на працягу каляндарнага года двух і больш легкавых аўтамабіляў, ад продажу на працягу пяці гадоў больш аднаго аб'екта нерухомасці або зямельнага ўчастка (у гэтую катэгорыю не ўваходзіць маёмасць, якая адчужаецца і атрымана па спадчыне) і інш.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Зарабіць амаль 14 млн USD за год

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.