Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Вы амаль усё абдумалі, і пачатак тыдня — добры час, каб прыняць канчатковае рашэнне. Спатрэбяцца дыпламатычнасць і ўраўнаважанасць. Памятайце, паспешлівасць у гэтым выпадку можа нашкодзіць. Паспрабуйце не трапіць на вуду зайздроснікаў. Уважліва сачыце за сваімі словамі. Не забывайце пра дом і сям'ю, пажадана больш часу прысвяціць навядзенню парадку, пазбаўцеся ад непатрэбнага хламу і старых рэчаў. У суботу, вырашаючы пытанне з набыткамі, парайцеся з блізкімі людзьмі. У нядзелю не адмаўляйцеся ад запрашэння на пікнік, вы выдатна праведзяце час.

ЦЯЛЕЦ. Тыдзень спрыяльны для добрасумленнай працы. Вам будзе проста неабходна мабілізаваць свае сілы для рашучага прарыву, інакш поспеху не дамагчыся. Але не варта забываць і пра адпачынак. Паспрабуйце прагуляцца перад сном, у выхадныя арганізуйце невялікае, але эфектнае свята для сваіх сяброў, яны будуць вельмі ўдзячныя.

БЛІЗНЯТЫ. На гэтым тыдні нельга сядзець склаўшы рукі, вас чакаюць цікавыя праекты і творчая праца. Не ідзіце на ахвяры, абараняйце свае інтарэсы, гэта павысіць ваш аўтарытэт. У пятніцу будзьце гатовыя да прыёму гасцей. У выхадныя адпачніце на прыродзе. Праўдзівасць і шчырасць нядзельным днём могуць тварыць цуды. Гэты дзень схіляе да даверлівых зносін. Праявіце максімум увагі да блізкіх людзей.

РАК. Не выключана, што на гэтым тыдні ваша актыўнасць будзе некалькі абмежаваная аб'ектыўнымі прычынамі. Не плывіце супраць плыні, заставайцеся часова на другіх ролях. Менавіта гэтая тактыка прывядзе да найлепшага выніку. У чацвер парадуе каханы чалавек. У суботу будзьце асцярожныя, правярайце інфармацыю. Нядзеля можа стаць удалым днём для планавання важных спраў і наладжвання кантактаў.

ЛЕЎ. Надышоў час для нарошчвання актыўнасці, не лянуйцеся, не бойцеся перамен. Па магчымасці будзьце ўважлівыя і асцярожныя. На гэтым тыдні вам удасца наладзіць дзелавыя сувязі. Бліжэй да выхадных задумайцеся пра адпачынак, калі ён яшчэ не пачынаўся. Цікавае, займальнае падарожжа або круіз падарылі б вам незабыўныя ўражанні.

ДЗЕВА. Могуць ускладніцца адносіны на рабоце. Магчыма, давядзецца шукаць кампраміс паміж сямейнымі і прафесійнымі абавязкамі. Для зносін у калектыве вам спатрэбяцца такія якасці, як тактоўнасць і ўменне спачуваць. У сераду абстаноўка на рабоце стане больш творчай і канструктыўнай. Перад вамі могуць адкрыцца цікавыя перспектывы і новыя гарызонты. У пятніцу пажадана не ўвязвацца ў сумніўныя і авантурныя гісторыі: вас можа чакаць толькі расчараванне.

ШАЛІ. Прыгледзьцеся ўважлівей да дзелавых партнёраў і калег: ці не занадта высокую ацэнку вы даяце іх дзеянням? Нягледзячы на магчымыя цяжкасці, варта рухацца наперад, намацваць і абыходзіць скрытыя перашкоды. У чацвер не варта мітусіцца і пачынаць справы, якія патрабуюць клопатаў. Будзьце больш цярпімыя да памылак і недахопаў навакольных, асабліва блізкіх людзей, шукайце кампрамісы, хоць часам гэта будзе нялёгка.

СКАРПІЁН. Набярыцеся цярпення, трэба па-філасофску паставіцца да размотвання клубка магчымых праблем. Пераадолеўшы цяжкасці, вы падымецеся на вяршыню кар'еры і творчасці. Удача, нібы залатая рыбка, плыве да вас у рукі. Зоркі абяцаюць поспех і прыбытак. Самы час актыўна змяняць сябе, шукаць новыя, неардынарныя шляхі. У панядзелак, аказаўшы паслугу начальству, вы тым самым дапаможаце яму вырашыць складаную сітуацыю, і вам абавязкова аддзячаць. Выхадныя нарэшце дазволяць адпачыць у выдатным настроі і камфортнай абстаноўцы.

СТРАЛЕЦ. Паспрабуйце ўзяць сябе ў рукі і паставіць дакладныя мэты. На гэтым тыдні вас можа чакаць вялікая колькасць сустрэч і перамоў. Менш займайцеся руціннай працай і больш увагі надавайце перспектыўным праектам. Серада парадуе прыбыткам і добрымі навінамі. У чацвер можаце разлічваць на падтрымку сяброў, а ў суботу адпраўляйцеся на дачу з сям'ёй.

КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні добра было б адмовіцца ад вострых адчуванняў: цяга да рызыкі пройдзе, а вось наступствы бяздумных учынкаў могуць сапсаваць жыццё. Зоркі рэкамендуюць кіравацца здаровым сэнсам. Надыходзіць час прадэманстраваць таленты, якія даўно хаваюцца: магчыма, навакольныя перагледзяць сваё стаўленне да вас. У пятніцу непрадбачаныя абставіны могуць сарваць вашы вялікія планы. У суботу не варта бурна рэагаваць на нязначныя, але аб'ектыўныя заўвагі з боку блізкіх людзей.

ВАДАЛЕЙ. Тыдзень можа прынесці пазітыўныя тэндэнцыі ў многіх справах. Хоць у панядзелак, магчыма, давядзецца вытрымаць нападкі нядобразычліўцаў. У аўторак верагодна з'яўленне заступніка або ўплывовай асобы, якая будзе да вас прыхільная. Тады пачнецца новы віток у вашай кар'еры. У сераду можна чакаць паляпшэння матэрыяльнага становішча. Пятніца адзначыцца ўдалымі дзелавымі перамовамі і бясконцымі справамі. У суботу паспрабуйце выбрацца куды-небудзь у лес, на рэчку, на шашлыкі.

РЫБЫ. Вы ў гэтыя дні поўныя сіл і энергіі і гатовыя вырашыць адразу тысячу праблем. У асабістым жыцці абаяльныя і захапляльныя. Толькі не варта занадта стамляцца на рабоце. Час узяць адпачынак. Удалымі будуць паездкі за мяжу ці хоць бы за горад. Вам неабходны спакой і адзінота ў выхадныя. Засцеражыце сябе ад непатрэбных сустрэч і лішніх зносін.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».