Вы тут

Страхавы стаж для некаторых грамадзян будзе зменшаны


29 чэрвеня 2017 года Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь падпісаны Указ №233 «Аб пенсійным забеспячэнні асобных катэгорый грамадзян», які ўступае ў сілу з 1 жніўня гэтага года. Міністэрства працы і сацыяльнай абароны пракаментавала змены, якія ўносяцца гэтым дакументам.


Мэта ўказа — павысіць узровень пенсійнага забеспячэння грамадзян, якія доўгі час ажыццяўлялі сацыяльна значныя віды дзейнасці, і з гэтай прычыны не змаглі сфарміраваць страхавы стаж, неабходны для прызначэння працоўнай пенсіі па ўзросце.

Як адзначаюць спецыялісты Мінпрацы і сацабароны, у гэтым годзе неабходны страхавы стаж складае 16 гадоў і будзе і далей паступова павышацца (штогод на 6 месяцаў, да 2025 года) — да дасягнення 20 гадоў.

Указ прадугледжвае магчымасць прызначэння працоўнай пенсіі па ўзросце пасля дасягнення агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту пры страхавым стажы не менш
за 10 гадоў грамадзянам, якія маюць стаж працы не менш за 40 гадоў у мужчын і 35 гадоў у жанчын.

Таксама пры працягласці страхавога стажу не менш за 10 гадоў будзе прызначацца пенсія па ўзросце грамадзянам, якія доўгі час (не менш за 10 каляндарных гадоў) праходзілі ваенную службу (службу ў ваенізаваных арганізацыях), але не набылі правы на пенсію ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб пенсійным забеспячэнні ваеннаслужачых, асоб начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях і органаў фінансавых расследаванняў». Права на працоўную пенсію па ўзросце ім будзе давацца пры наяўнасці стажу працы не менш за 25 гадоў у мужчын і 20 гадоў у жанчын.

Указ таксама дае магчымасць уключэння ў стаж працы для прызначэння працоўнай пенсіі перыядаў догляду за інвалідам 1-й групы або дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў,
а таксама за састарэлымі, якія дасягнулі 80-гадовага ўзросту і якія маюць патрэбу ў пастаянным доглядзе, да дасягнення грамадзянамі, якія ажыццяўлялі догляд, узросту 65 гадоў (для мужчын) і 60 гадоў (для жанчын).

Падрабязнасці можна даведацца на сайце Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі.

Святлана Бусько

busko@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?