Вы тут

Як азербайджанскі чытач знаёміцца з беларускай літаратурай


У Азербайджане прыкладаецца шмат намаганняў для знаёмства з беларускай літаратурай.


У Беларусі і Азербайджана шмат агульнага ў памкненнях да фарміравання прасторы цікаўнасці нацыянальнага чытача да літаратур розных краін. У Мінску выходзяць кнігі азербайджанскіх аўтараў у перакладзе на беларускую мову. У Баку — наадварот: проза і паэзія беларускіх пісьменнікаў гучыць па-азербайджанску.

Асаблівую руплівасць праяўляе празаік, драматург і перакладчык Камран Назірлі. Ён пераклаў на сваю родную мову кнігу лаўрэата Нобелеўскай прэміі Святланы Алексіевіч «У вайны не жаночы твар», аповесць Анатоля Матвіенкі «Галоўная таямніца КДБ», а таксама — апавяданні Алеся Бадака, Георгія Марчука, якія надрукаваны ў перыядычных выданнях Азербайджана. Зараз з удзелам Камрана Назірлі бакінскае выдавецтва «Мутарджым» распачынае праект па выданні серыі кніг «Сучасная беларуская літаратура». Першымі пабачаць свет зборнікі апавяданняў Алеся Бадака, Георгія Марчука, раман Мікалая Чаргінца «Сыны».

І беларускі бок не застаецца ў даўгу. Апошнім часам пабачылі свет на беларускай мове кнігі паэзіі Чынгіза Алі аглу, Лейлы Аліевай, зборнік казак і вершаў для дзяцей «Базгулаг і поры года» Севіндж Нурукызы.

Стварэнню такога шырокага прасцягу для прапаганды беларускай літаратуры ў свеце сёння спрыяе менавіта творчая ініцыятыва такіх людзей, як Камран Назірлі. У Таджыкістане сучасную беларускую прозу і паэзію прапагандуе выдавец і літаратар Ато Хамдам. У Казахстане — літаратуразнаўца Святлана Ананьева. У Малдове — публіцыст Юрый Іваноў. Ва Украіне — паэт, перакладчык, дзіцячы пісьменнік Аляксей Кананенка. У Туркменістане — празаік і паэт Агагельды Аланазараў, малады літаратар Максат Бяшымаў. Руплівасць гэтых сяброў часам роўная праца іншых інстытутаў.

Мікола Берлеж

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?