Вы тут

Медыйная беларуска-расійская прастора пашыраецца і ў рэгіёнах Расіі


У час работы ІV Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў Маскве міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Лілія Ананіч і начальнік інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення Кастрамской вобласці Ірына Жабко падпісалі Мемарандум аб супрацоўніцтве ў галіне друку і інфармацыі.


Несумненна, стварэнне такой прававой базы паспрыяе пашырэнню медыйных стасункаў Кастрамской вобласці з Беларуссю. Дакумент змяшчае палажэнне аб узаемавыгадным супрацоўніцтве ў галіне сродкаў масавай інфармацыі, кнігавыдання, паліграфіі і распаўсюджвання друкаванай прадукцыі. Таксама прадугледжваецца абмен дэлегацыямі экспертаў і спецыялістаў кніжнай галіны, СМІ, журналістаў розных выданняў.

— Вельмі важна не абмінуць пытанне абмену дэлегацыямі з мэтай вывучэння вопыту адзін у аднаго, а таксама ўдзел у кніжных і медыйных выстаўках, — каменціруе падпісанне пагаднення міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Лілія Ананіч. — Мы добра знаёмыя з Кастрамской вобласцю як партнёрам Беларусі ў знешнеэканамічнай дзейнасці. Лічу, што варта развіваць і медыйнае супрацоўніцтва, каб шырэй расказаць у гэтым расійскім рэгіёне пра сацыяльны, грамадска-палітычны складнік развіцця сённяшняй Беларусі, пра галоўныя ідэі будаўніцтва нашай дзяржавы.

Арганізатары традыцыйнага Форуму рэгіёнаў — Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Савет Федэрацыі Расіі. Кніжны стэнд ад Беларусі на выстаўцы, якая працуе ў фармаце работы Форуму, наведалі Міхаіл Мясніковіч і Валянціна Мацвіенка. Беларускія кнігавыдаўцы даволі падрабязна расказалі высокім гасцям пра здабыткі апошняга часу, пра тое, што зроблена да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.

Міністр інфармацыі Лілія Ананіч выступіла з дакладам на адной з секцый ІV Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, дзе падрабязна выклала асноўныя стратэгічныя кірункі ў развіцці медыйных стасункаў на прасторы Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.

Сяргей Шычко

Загаловак у газеце: Партнёраў усё больш

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.