Вы тут

Дыназаўры не вернуцца на Зямлю


Серыя фільмаў «Парк юрскага перыяду», запушчаная амаль чвэрць стагоддзя таму Стывенам Спілбергам, ускалыхнула велізарную колькасць дыназаўралюбаў, ахвочых пафантазіраваць на тэму павароту эвалюцыі назад.


Тэорыя адраджэння дыназаўраў шляхам кланавання, паказаная ў фільме, да гэтага часу выглядае даволі рэалістычна, і поспехі на ніве кланіравання жывёл, здавалася, вось-вось дазволяць навукоўцам вярнуць дагістарычных яшчараў на Зямлю. Аднак група палеантолагаў з Манчэстэрскага ўніверсітэта перакрэсліла гэтыя спадзяванні і расказала, чаму Парк юрскага перыяду пакуль не з'явіцца ў рэальным свеце.

Раней меркавалася, што для «ўваскрашэння» дыназаўраў будзе дастаткова фрагментаў генетычнага матэрыялу, ацалелых да нашага часу. Напрыклад, ладзіўся маштабны эксперымент па адраджэнні тыраназаўра з выкарыстаннем калагену, вылучанага з астанкаў старажытнага яшчара. Паводле слоў доктара Майка Баклі з Манчэстэрскага ўніверсітэта, выяўленне бялкоў у костках дыназаўраў выклікала надзвычайнае ўзрушэнне як сярод навукоўцаў, так і сярод грамадскасці: «Было падобна, што выдумка можа стаць рэальнасцю дзякуючы ўжыванню новых тэхналогій».

Аднак усё аказалася далёка не так аптымістычна. Каманда экспертаў з Манчэстэра прааналізавала сляды калагену ў астанках тыраназаўра, каб высветліць, ці сапраўды гэта рэчыва можна выкарыстоўваць для кланавання. У ходзе эксперыменту высветлілася, што выдзелены калаген адпавядае... калагенам страусаў, так што выкарыстоўваць гэты арганічны матэрыял не мае сэнсу. Адсутнасць у костках дыназаўраў неабходных біялагічных малекул робіць немагчымым «уваскрашэнне» яшчараў пры дапамозе сучасных метадаў. Для рэалізацыі падобнай задумкі патрэбны паўнавартасны генетычны матэрыял, — а ўлічваючы мільёны гадоў, што мінулі з часу гібелі дыназаўраў, шанцы знайсці яго практычна роўныя нулю.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».