Вы тут

У Маскве адкрылася выстава да ІV Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі


Выстаўка інавацыйных дасягненняў у Маскве прадэманстравала канкурэнтаздольнасць беларускай і расійскай прадукцыі

Ад электробуса і робататэхнікі да медыцыны і інфармацыйных тэхналогій. Выстаўка ў рамках ІV Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі была ўрачыста адкрыта спікерамі верхніх палат парламентаў Беларусі і Расіі Міхаілам Мясніковічам і Валянцінай Мацвіенкай.


«У нашых эканомік добрыя перспектывы, — заявіў пасля адкрыцця экспазіцыі старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч. — Усе тэхналогіі, што дэманструюцца на выстаўцы, маюць найвышэйшы сусветны ўзровень. Такім чынам, мы можам казаць не толькі пра імпартазамяшчэнне, але і пра тое, што мы канкурэнтаздольныя і можам упэўнена адчуваць сябе на сусветных рынках. Хачу заўважыць, што эканомікі нашых краін усё больш інвестуюць у сумесныя вытворчасці. Аб'емы такіх інвестыцый вымяраюцца мільярдамі долараў у год».

Старшыня Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі назвала Форум рэгіёнаў важным складнікам у адносінах дзвюх краін. «Форумы рэгіёнаў Расіі і Беларусі выконваюць істотную ролю ў справе пашырэння міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, развіцця расійска-беларускага ўзаемадзеяння», — сказала Валянціна Мацвіенка. Яна адзначыла, што на выстаўцы прадстаўлены дзясяткі найлепшых узораў высокатэхналагічнай прадукцыі, у тым ліку ў сферы электратранспарту і металургіі. «Менавіта такія тавары складаюць аснову канкурэнтаздольнасці эканомік дзвюх дзяржаў», — падкрэсліла спікер верхняй палаты расійскага парламента.

Усе экспанаты, што прадставілі беларусы ў Маскве, можна ўмоўна падзяліць на блокі: тыя, што створаны ў рамках беларуска-расійскай кааперацыі, і тыя, дзе айчынныя навукоўцы вынайшлі ўнікальныя тэхналогіі. Наведвальнікі на свае вочы пераканаліся, што кожны стэнд незалежна ад тэматыкі дэманструе навінкі, да якіх падыходзіць слова «ўнікальны».

Усяго на выстаўцы сваю прадукцыю прадставілі больш за 60 беларускіх прадпрыемстваў. «Гэта мэтавая выстаўка, якая паказвае менавіта нашы прарыўныя распрацоўкі», — растлумачыла віцэ-спікер Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Мар'яна Шчоткіна. Яна звярнула ўвагу на маладзёжны складнік падзеі і агучыла прапанову пашырыць праект «100 ідэй для Беларусі» да межаў Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.

Форум рэгіёнаў заўжды вылучаўся хуткімі вынікамі. Ужо ў рамках выстаўкі быў падпісаны шэраг пагадненняў аб супрацоўніцтве паміж беларускімі і расійскімі рэгіёнамі. Акрамя таго, былі заключаны кантракты на пастаўку беларускай прадукцыі ў Расію. Сярод іх — пагадненне на пастаўку кар'ернай тэхнікі БелАЗам на Сахалін, дагавор на пастаўку прадукцыі Гродзенскага мясакамбіната, а таксама швейных вырабаў Баранавіцкага вытворчага баваўнянага аб'яднання ў Маскву. Паралельна з выстаўкай праходзіў кірмаш, на якім удзельнікі Форуму і масквічы маглі прадэгуставаць і набыць беларускія харчовыя прадукты, купіць адзенне і іншыя тавары.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavit@zviazda.by

г. Масква, Расія.

У тэму

Леанід Заяц, міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі:

— Павінны быць адзіныя падыходы ў вызначэнні якасці прадукцыі. Маю на ўвазе астаткавую колькасць ветпрэпаратаў і антыбіётыкаў у ёй. Мусіць быць зразумела і аднаму, і другому боку, якімі прынцыпамі варта кіравацца, каб гарантаваць пастаўку бяспечнай прадукцыі на рынкі Саюзнай дзяржавы. Мы хочам, каб прадукцыя з беларускіх прадпрыемстваў паступала на харчовыя рынкі без пэўных абмежаванняў. Бо наша прадукцыя адпавядае ўсім крытэрыям бяспекі. Яна пастаўляецца больш чым у 60 краін, што пацвярджае яе высокі якасны ўзровень. У Мытным кодэксе ніякіх абмежаванняў аб астаткавай колькасці ветпрэпаратаў і антыбіётыкаў няма. Але ёсць дапушчальныя нормы, якія не з'яўляюцца шкоднымі для здароўя чалавека. Мы ў стане адсачыць кожны прадукт на прадмет яго бяспечнасці. У нас працуюць акрэдытаваныя лабараторыі, арганізавана шматступеньчатая сістэма кантролю якасці прадукцыі — ад сыравіны да канчатковага прадукту.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».