Сезон клубніц у Лунінецкім раёне працягнецца яшчэ каля тыдня.
Сёлета, у параўнанні з мінулым годам, ураджай гэтай салодкай ягады выдаўся вельмі добрым. Па словах эканаміста Лунінецкага раённага спажывецкага таварыства Аксаны Сайко, згодна з апошняй інфармацыяй, нарыхтавана ўжо 195 тон клубніц. Для параўнання: у мінулым годзе на тую самую дату ў «актыве» было 119,9 тоны ягад, а за ўвесь леташні сезон атрымалася нарыхтаваць 123,1 тоны клубніц. У ліку 195 тон — 7,2 тоны адборнай, «калібраванай» ягады. Як расказала далей Аксана Пятроўна, зараз штодня на адвозцы нарыхтаваных клубніц на перапрацоўчыя прадпрыемствы занятыя ад 14 машын і больш. Закупачныя цэны на таварную ягаду — да двух рублёў (1,5—1,6, 1,7—1,8 рубля). Клубніцы для кансервавай галіны ў скрыні прымаюць па 50 капеек, для вінаробства ў бочкі — па 30 капеек.
Сяргей РАСОЛЬКА
Васілеўскія такія: на Зямлі і ў космасе ліхія!
Ідэнтычнасць праз спадчыну.
Беларусь — у тройцы лідараў па захваральнасці.