Вы тут

МТС адкрыў нумар для дапамогі пошукава-выратавальнаму атраду «Анёл»


МТС адкрыў USSD-нумар для дабрачыннай дапамогі пошукава-выратавальнаму атраду «Анёл». Цяпер, каб пералічыць грошы на карысць арганізацыі, дастаткова даслаць USSD-запыт на кароткі нумар *222*13#. Такім чынам на рахунак пошукава-выратавальнага атрада паступіць два рублі. Калі вы хочаце ахвяраваць больш буйную суму, адпраўце некалькі запытаў.


Зрабіць ахвяраванне могуць абаненты ўсіх тарыфных планаў МТС для фізічных асоб. Пра тое, што грошы паспяхова пералічаныя, стане вядома праз sms-паведамленне. Кошт кожнага такога пацвярджэння — 0,04 руб.

— Мы ўпэўненыя, што кожнаму па сілах хоць бы трохі змяніць свет да лепшага, і мы таксама імкнёмся да гэтага. Кампанія МТС займае актыўную сацыяльную пазіцыю і садзейнічае дабрачынным арганізацыям. Нашы ініцыятывы падтрымліваюць і нашы абаненты, — сказаў кіраўнік камерцыйнага дэпартамента кампаніі МТС Яўген Бранцаў.

Каб адправіць дабрачынны перавод, рэшта на асабовым рахунку пасля здзяйснення аперацыі павінна складаць не менш як 0,3 рубля для абанентаў з авансавым метадам аплаты паслуг і 0,00 рубля для кліентаў з крэдытным метадам.

Пошукава-выратавальны атрад «Анёл» — першы ў Беларусі дабрачынны рух па аказанні дапамогі ў пошуку без вестак зніклых людзей. Атрад створаны ў чэрвені 2012 года групай валанцёраў, сёння колькасць добраахвотнікаў дасягае больш чым 100 000 чалавек. «Анёл» дапамагае бязвыплатна. За 2016 год у арганізацыю па дапамогу звярнуліся каля 550 разоў. У выніку працы атрада толькі за мінулы год былі знойдзеныя 127 чалавек.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Тэлефон для тваёй дапамогі «Анёлу»

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.