Вы тут

Вірус «Реtуа» атакуе Беларусь


Яшчэ не паспела сціхнуць гісторыя з вірусам nnаСrу, які ў маі заблакаваў даныя ў сотнях камп'ютарных сістэм па ўсім свеце, як на гэтым тыдні па кіберпрасторы распаўсюдзіўся новы шкодны шыфравальшчык. Яго стваральнікі назвалі «Реtуа». Дзейнічае ён па такім жа прынцыпе, дасылаючы па электроннай пошце пад выглядам фінансавых справаздач, рэзюмэ ці простага архіва з дакументамі.


На самай жа справе гэта праграма — файл мае расшырэнне ЕХЕ. Пасля яе запуску загрузіць аперацыйную сістэму ўжо не атрымаецца. На экране з'явіцца паведамленне, у якім зламыснікі выставяць рахунак за разблакіроўку вашы даных... Па звестках начальніка ўпраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС Беларусі Канстанціна Шалькевіча, з заявамі ў міліцыю ўжо звярнуліся прадстаўнікі некалькіх буйных беларускіх кампаній.

— Вірус «Реtуа» з'яўляецца новым для ўсяго свету, — кажа начальнік упраўлення па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій МУС Вадзім Усціновіч. — Некаторыя антывірусы ўжо навучыліся яго распазнаваць. Мы ж рэкамендуем пры з'яўленні на экране манітора паведамлення аб платнай дэшыфроўцы звяртацца ў міліцыю.

Засцерагчыся ад вымагальнікаў вельмі проста. Трэба выкарыстоўваць як мага больш складаныя паролі, бо вірус дзейнічае метадам падбору. Праграмнае забеспячэнне на камп'ютары мусіць быць ліцэнзійным, а антывірусную базу даных лепш абнавіць. І будзьце вельмі пільныя, атрымаўшы электроннае паведамленне з невядомага адраса. Гэтыя простыя захады дазволяць захаваць даныя без пагрозы шыфравання.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

schklennik@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.