Вы тут

Прадстаўнікі Расіі, Польшчы, Літвы і Латвіі наведалі Ашмяны


Там яны сустрэліся разам з кіраўніцтвам Смаргонскага, Астравецкага і Ашмянскага раёнаў на VІІ Рэгіянальнай выстаўцы "Паўночны вектар Гродзеншчыны — 2017". Вынікам стала падпісанне трох пагадненняў аб міжнародным супрацоўніцтве.


Перавагі гэтых беларускіх рэгіёнаў падаюцца відавочнымі: блізкасць да мяжы з заходнімі краінамі дае магчымасць стаць мостам паміж ЕАЭС і Еўрапейскім саюзам. Да таго ж у кожным раёне ёсць свая спецыфіка. Так, Смаргонскі ідзе да таго, каб сфарміраваць мэблевы кластар і мае 44 краіны — замежныя партнёры. За мінулы год там прыцягнулі інвестыцый у асноўны капітал на 123,4 млн рублёў. У Ашмянскім раёне размешчана 15 прадпрыемстваў з замежным капіталам, а большасць гарадоў-пабрацімаў знаходзіцца ў еўрапейскіх краінах. Ашмянскі раён імкнецца развіваць лагістычны кірунак, бо мае запатрабаваны пункт пропуску "Каменны Лог".

Глава Гусеўскай муніцыпальнай акругі Калінінградскай вобласці Андрэй Гняздзілаў гаворыць, што яго мясцовасць са Смаргонскім раёнам звязвае гісторыя яшчэ з Першай сусветнай вайны. Прамыя кантакты наладзілі дзесяцігоддзі таму, але юрыдычна іх аформіць вырашылі толькі сёлета. У планах развіваць сумесна турызм.

У галінах адукацыі, маладзёжнай палітыкі і культуры супрацоўнічаюць Ашмянскі і Шальчынінкайскі раёны. Здзіслаў Палевіч, мэр Шальчынінкайскага раённага самакіравання Літвы, гаворыць, што падпісаны дагавор дапаможа паглядзець на супрацоўніцтва па-новаму і актывізуе сувязі. Магчыма, яны пашырацца і закрануць эканамічную сферу. У трансгранічным міжрэгіянальным партнёрстве цікава тое, што літоўскі раён — гэта Еўрасаюз, а беларускі — ЕАЭС. Гэта дае падставу для развіцця новых формаў узаемадзеяння. Да таго ж яны суседзі і маюць магчымасць выкарыстоўваць геапалітычнае размяшчэнне на карысць абодвух народаў.

За новымі кантактамі прыехаў Сігуціс Абелявічус, намеснік мэра Анікшчайскага раённага самакіравання Літвы. У Смаргоні ён наведаў батанічны сад. Вопыт суседзяў разглядаюць, паколькі ў Анікшчаі плануецца зрабіць свой парк адпачынку, калі праект пройдзе конкурс. Сігуціс Абелявічус лічыць, што найлепшае, калі не толькі ўлады, але і школы, музеі супрацоўнічаюць. Гэта стварае надзейную аснову.

Падчас выстаўкі былі паказаны інвестыцыйныя праекты, а таксама прайшоў міжнародны эканамічны форум "Новыя магчымасці і перспектывы супрацоўніцтва". На секцыях форуму абмеркавалі партнёрства ў прамысловасці і энергетыцы, турызме і гасцінічным бізнесе, а таксама трансгранічныя праекты.

Надзея АНІСОВІЧ

Ашмяны

аnіsоvісh@zvіаzdа.bу

Каментары

Рэдакцыя. Дзякуй, выправілі.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.