Вы тут

Дайджэст навін з рэгіёнаў Беларусі


Брэст

Вакол святла

Выстаўка лямпаў і ліхтароў «Вакол святла» адкрылася ў Брэсцкай абласной навукова-тэхнічнай бібліятэцы. Прадстаўленыя на ёй экспанаты адлюстроўваюць эвалюцыю асвятляльных прыбораў, якімі карысталася і карыстаецца чалавецтва. Гэта газавыя і электрычныя лямпы, падсвечнікі, абажуры, чыгуначныя і вулічныя ліхтары, кішэнныя ліхтарыкі, прыстасаванні для гашэння свечак, запалкі, запальнічкі і іншыя прадметы, што ў ХІХ—ХХ стагоддзях ужываліся для асвятлення. Усяго наведвальнікі выстаўкі змогуць пабачыць больш за 100 экспанатаў.


Магілёўская вобласць

Стронга на экспарт

Прадпрыемства «Лахва» налета плануе выйсці на вытворчасць 700 т стронгі на год. Пра гэта заявіў дырэктар гаспадаркі Юрый Куксянкоў. Гэтая каштоўная рыба запатрабаваная на рынку, прычым значная яе частка ідзе на экспарт у Расію. Стронга гадуецца ў трох падраздзяленнях гаспадаркі, што знаходзяцца ў Быхаўскім, Касцюковіцкім і Бялыніцкім раёнах. У перспектыве мае быць пабудаваным яшчэ адзін сучасны комплекс для гадоўлі 300 т рыбы на год. Плануецца таксама развіваць турыстычную інфраструктуру, аказваць паслугі платнай рыбалкі і ўвесці цэх перапрацоўкі ікры.

Гаспадарка «Лахва» была створаная пры рэалізацыі інавацыйнага праекта па вытворчасці рыбы каштоўных парод у Быхаўскім раёне ў 2013 годзе.


Мір, Гродзенская вобласць

Княжацкі квэст

Супрацоўнікі замкавага комплексу «Мір» прапанавалі новы «прадукт» для турыстаў: ім прапануюць разгадаць гістарычны квэст «Вайна і Мір, або Таямніца двух куфраў». Паводле сюжэта, падчас рамонту замка яго ўладальнік князь
Міхаіл Святаполк-Мірскі знайшоў старадаўні куфар, які некалі схаваў яго папярэднік — Караль Станіслаў Радзівіл падчас вайны са шведамі. Нягледзячы на ўсе намаганні, князь Міхаіл не можа адамкнуць замок, таму ён запрашае гасцей, каб яны дапамаглі яму разгадаць таямніцу.

У ходзе квэсту ўдзельнікі выконваюць шэраг заданняў і адкрываюць для сябе цікавыя гістарычныя факты. У гульні могуць адначасова ўдзельнічаць ад 10 да 80 чалавек. Мяркуецца, што квэст будуць ладзіць штотыдзень з чэрвеня да верасня.


Тураў, Гомельская вобласць

Шыладзюбкам падабаецца

У пойме ракі Прыпяць загняздзіліся нетыповыя для Беларусі віды кулікоў — шыладзюбка і хадулачнік. Арнітолагі лічаць гэта ўнікальным выпадкам.

Звычайна шыладзюбкі гняздуюцца на ўзбярэжжы Балтыйскага мора і ў кар'ерах Львоўскай вобласці, а зімуюць на Міжземным моры. Раней гэтых птушак у нашай краіне назіралі толькі падчас вясновай міграцыі, але пасля было знойдзена і гняздо. Цяпер у шыладзюбак на Тураўшчыне вывеліся птушаняты.

Акрамя шыладзюбак, арнітолагі выявілі як найменш тры пары хадулачнікаў — кулікоў з надзвычай доўгімі нагамі. Апошнім разам іх бачылі ў рэгіёне ў 2013 годзе. Лічыцца, што абодва віды сталі гнездавацца на Прыпяці праз вялікі вясновы разліў.


Орша, Віцебская вобласць

Вашы грошы — наша мяса

Дзве буйныя кітайскія карпарацыі плануюць рэалізаваць у Беларусі праекты агульным коштам больш за 1 млрд долараў да канца 2017 года. Адзін з іх прадугледжвае інвестыцыі ў развіццё Аршанскага мясакансервавага камбіната, якому патрэбная рэканструкцыя забойнага і каўбаснага цэхаў. Гэта звязана з тым, што кітайскі бок зацікаўлены ў імпарце беларускіх прадуктаў
харчавання.


Магілёў

Новы від транспарту

У абласным цэнтры распрацоўваюць праект пабудовы струннай рэйкавай дарогі. Падвесная траса можа звязаць плошчу Арджанікідзэ і раён вуліцы Маўчанскага. Праектам займаецца кампанія, якая папулярызуе гэты інавацыйны від транспарту ў Беларусі. Паводле папярэдніх разлікаў, праезд у адзін канец будзе каштаваць 80 капеек, а гарадскі бюджэт зможа эканоміць 1 млн долараў на год. Даўжыня меркаванай «трасы» — 2 км 250 м, а працягласць паездкі — 2—3 хвіліны. Калі праект будзе прыняты, будаўніцтва пачнецца ў 2019 годзе.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.