Вы тут

Прысвечаныя Янку Купалу вершы прачытаюць беларускія паэты ў Вязынцы


Прысвечаныя Янку Купалу вершы прачытаюць на яго радзіме ў Вязынцы беларускія паэты на рэспубліканскім свяце паэзіі, песні і народных рамёстваў "З адною думкаю аб шчасці Беларусі ...", паведамілі ў Міністэрстве культуры.


У Вязынцы - адным з самых прыгожых куткоў Міншчыны - госці збяруцца 8 ліпеня, каб адсвяткаваць 135-годдзе з дня нараджэння першага народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. Вершы, прысвечаныя песняру, прачытаюць паэты Анатоль Крэйдзіч, Віктар Шніп, Міхаіл Башлакоў, Уладзімір Скарынкін, Уладзімір Мазго, Мікалай Шабовіч і іншыя.

Музычныя творы на вершы Янкі Купалы выканаюць ансамбль "Песняры", салістка Белдзяржфілармоніі Марына Васілеўская, фальклорна-этнаграфічны ансамбль "Неруш", вакальны ансамбль "Заранак", мастацкія калектывы Маладзечанскага раёна.

А днём раней, 7 ліпеня, у дзень нараджэння песняра, у мінскім парку імя Янкі Купалы адбудуцца ўрачыстая цырымонія ўскладання кветак да помніка народнаму паэту Беларусі і літаратурнае свята, дзе будуць гучаць песні на словы Янкі Купалы, радкі з вядомай паэмы "Адвечная песня", вершаў класіка.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.