Вы тут

Лукашэнка анансаваў кардынальныя меры па развіцці IT-індустрыі


У Беларусі ў найбліжэйшай будучыні прымуць кардынальныя меры па развіцці IT-індустрыі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паведаміў сёння ў час адкрыцця Беларуска-в'етнамскага бізнес-форуму.


"У бліжэйшай будучыні, літаральна гэтым летам, нашай дзяржавай будуць прыняты кардынальныя меры па развіцці IT-індустрыі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што беларуска-в'етнамскае супрацоўніцтва ў галіне інфармацыйна-камунікацыйных і высокіх тэхналогій набірае абароты і з'яўляецца вельмі перспектыўным. "Беларусь з'яўляецца адным з еўрапейскіх лідэраў у галіне высокіх тэхналогій і вядомым распрацоўшчыкам праграмнага забеспячэння. Рэзідэнт Парку высокіх тэхналогій Беларусі кампанія "Форанкс" ужо выконвала работы для шэрагу камерцыйных банкаў В'етнама. Водгукі вельмі станоўчыя", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.