Вы тут

Прадстаўнікі моладзі Гомельшчыны прымуць удзел у IV Форуме рэгіёнаў


У прыватнасці, дэлегатамі стануць першы сакратар Гомельскага абкама ГА “БРСМ” Ігар Завалей, начальнік інфармацыйна-аналітычнага аддзела Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны” Галіна Ласаева, навучэнец Гомельскага дзяржаўнага машынабудаўнічага каледжа, пераможца рэспубліканскага маладзёжнага конкурсу “100 ідэй для Беларусі” Максім Кір'янаў.


Плануецца, што дэлегацыя Гомельшчыны прадставіць праект-пераможца конкурсу маладзёжных ініцыятыў “Перчатка-трэнажор для рэабілітацыі пасля інсульту” ў рамках прэзентацыі міжнароднага праекта “100 ідэй для Саюзнай дзяржавы". У секцыі "Роля інфармацыйных тэхналогій у развіцці інстытутаў грамадзянскай супольнасці Саюзнай дзяржавы” плануецца абмеркаваць рэалізаваны праект-фіналіст конкурсу “100 ідэй для Беларусі” “Мая заканатворчая ініцыятыва”, падзяліцца вопытам работы ў інтэрнэт-прасторы Гомельскай вобласці з моладдзю і іншыя пытанні.

Нагадаем, ІV Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі адбудзецца 29-30 чэрвеня ў Маскве. 

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».