Вы тут

Міжнародны летні ўніверсітэт юрыстаў адкрыецца 29 чэрвеня ў БДУ


Тэма мерапрыемства — “Абарона правоў спажыўцоў у сучасным грамадстве”.


Фота: 1tulatv.ru

У гэтым годзе ў рабоце ўніверсітэта прымуць удзел каля 180 студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў, прафесараў прававых факультэтаў з ВНУ Беларусі, Расіі, Украіны, Германіі і Францыі. У адукацыйную праграму ўключаны выступленні 25 юрыстаў, сярод якіх прафесар Отмар Зойль і дацэнт Керсцін Пеглаў з Універсітэта Парыж Захад-Нантэр-Дэфанс (Францыя), дэкан юрыдычнага факультэта Гетц Шульцэ і прафесар Уве Хельман з Патсдамскага ўніверсітэта (Германія), прафесар кафедры фінансавага права і прававога рэгулявання гаспадарчай дзейнасці юрыдычнага факультэта БДУ Наталля Бандарэнка, дацэнт кафедры грамадзянскага права Алена Салей і іншыя. Рабочыя мовы летняга ўніверсітэта — руская, англійская, французская і нямецкая

Асаблівасцю правядзення летняга ўніверсітэта з'яўляецца яго практычная накіраванасць. Пасля кожнага выступлення студэнты змогуць задаць лектарам свае пытанні і  прыняць удзел у дыскусіях і абмеркаваннях. Акрамя таго, запланаваны заняткі па правядзенні дэталёвага аналізу міжнароднай правапрымяняльнай практыкі па пытаннях абароны правоў спажыўцоў пры куплі няякасных тавараў, аказанні фінансавых і страхавых паслуг і г.д.

У рамках форуму будуць арганізаваны тры круглыя ​​сталы: “Новаўвядзенні, прапанаваныя Усёабдымным эканамічным і гандлёвым пагадненнем (CETA): як пастаянны орган урэгулявання інвестыцыйных спрэчак звязаны з абаронай правоў спажыўцоў» (28 чэрвеня, на англійскай мове), “Анлайн-гандаль і абарона правоў спажыўцоў” (30 чэрвеня, на нямецкай мове), “Абарона правоў спажыўцоў у сучасным грамадстве” (30 чэрвеня, на французскай мове). Фармат круглых сталоў — жывая гутарка. Слухачы змогуць выказваць свае меркаванні, каментаваць прапанаваныя сітуацыі і прапаноўваць сваё рашэнне.

.Арганізатарамі мерапрыемства выступілі БДУ, Патсдамскі ўніверсітэт і Універсітэт  Парыж Захад-Нантэр-Дефанс.

Працягнецца мерапрыемства да 1 ліпеня.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.