Вы тут

Уцекача з турмы ў Арканзасе злавілі праз 32 гады


У горадзе Спрынгдэйл амерыканскага штата Арканзас злоўлены зняволены, які ўцёк з мясцовай турмы больш за 30 гадоў таму.


Фота: pikabu.ru

Стывен Дышман адбываў у турме ў акрузе Лінкальн сямігадовы тэрмін за крадзеж з узломам. Ён быў асуджаны ў снежні 1984 года і меў права на ўмоўна-датэрміновае вызваленне ў снежні 1987 года.

Аднак 28 мая 1985 года Дышман здзейсніў уцёкі. Усе гэтыя 32 гады ён знаходзіўся ў вышуку. Злавілі яго ў тым жа штаце, дзе ён і адбываў пакаранне.

Як паведаміў супрацоўнік прэс-службы Дэпартамента папраўчых устаноў штата Арканзас, Дышман, якому цяпер ужо 60 гадоў, павінен будзе адседзець у турме неадбыты ім тэрмін. Акрамя таго, яму могуць прад'явіць новыя абвінавачванні ў сувязі з уцёкамі.

У спісе вышукваемых уладамі Арканзаса ў цяперашні час лічацца яшчэ чацвёра зняволеных, уцекачы з турмаў.

Паводле сайта Дэпартамента папраўчых устаноў штата, рэкардсменам па працягласці знаходжання на свабодзе пасля ўцёкаў з'яўляецца нейкі Віл Лі, асуджаны за крадзеж - ён збег з турмы 15 лiпеня 1984 года.

BBC

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.