Вы тут

Ангола дапамагае зайсці на рынак Афрыкі


Адносіны паміж Беларуссю і Анголай усталяваны даўно, але ў актыўную фазу ўвайшлі толькі ў апошнія гады. Сустрэчы намеснікаў і кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў, прызначэнне пасла Беларусі ў Анголе па сумяшчальніцтве — усё гэта садзейнічала таму, каб кантакты нашых краін выйшлі на больш высокі ўзровень. Так, учора Прэзідэнт нашай краіны Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу з міністрам знешніх зносін Рэспублікі Ангола Жоржэм Рэбелу Пінту Шыкоці.


Цяпер Ангола ўзяла курс на дыверсіфікацыю эканомікі, у тым ліку развіццё сельскагаспадарчай сферы. Таму адзін з кірункаў магчымага супрацоўніцтва — стварэнне ў гэтай краіне зборачнай вытворчасці беларускай тэхнікі. У далейшым адпаведную прамысловую прадукцыю можна будзе пастаўляць і ў іншыя краіны Афрыканскага кантынента.

Яшчэ адна прыярытэтная сфера — развіццё горназдабыўной і рудаздабыўной прамысловасці. Беларускія прадпрыемствы вырабляюць абсталяванне, якое можа выкарыстоўвацца ў тым ліку для здабычы алмазаў. Сярод магчымых кірункаў — супрацоўніцтва ў ваенна-тэхнічнай сферы, будаўніцтва жылля і сацыяльных аб'ектаў. Ангола імпартуе значную долю прадуктаў харчавання, і ў гэтым мы таксама можам развіваць узаемавыгаднае супрацоўніцтва.

— Мы яшчэ дрэнна практычна ведаем Афрыку. Але вельмі хацелі б працаваць на гэтым перспектыўным кантыненце будучыні. Натуральна, як і любая іншая дзяржава, асабліва такая, як Беларусь, яшчэ зусім маладая, мы выбіраем тыя краіны, на якія можна было б абаперціся. Гэта тыя краіны, якія мы ведаем даўно. Ангола — адна з іх, можа быць, у гэтым спісе першая, — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«Мы добра ведаем і памятаем гэту цудоўную краіну. Калі вы не будзеце супраць, мы асваенне Афрыкі Беларуссю маглі б пачынаць і з Анголы», — дадаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што закрытых тэм для супрацоўніцтва абсалютна няма і Беларусь гатова аказаць дапамогу па ўсіх пытаннях, якія ўяўляюць для Анголы інтарэс.

У сваю чаргу Жоржэ Рэбелу Пінту Шыкоці адзначыў, што Ангола мае намер актывізаваць супрацоўніцтва з Беларуссю. «Ангола асэнсавала ўсе перспектывы патэнцыялу двухбаковага супрацоўніцтва. Мы накіраваны на паўнавартасную рэалізацыю агульных планаў», — сказаў міністр.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavit@zviazda.by

Загаловак у газеце: Перспектыўны кантынент

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.