Вы тут

Выпускнікам Інстытута памежнай службы ўручылі лейтэнанцкія пагоны


Нягледзячы на пахмурнае даждлівае надвор’е, на Плошчы Дзяржаўнага сцяга ў Мінску ў суботу панаваў святочны настрой. Яно і нядзіўна – 199 выпускнікоў Інстытута памежнай службы Беларусі атрымалі лейтэнанцкія пагоны.


Рытуал урачыстага ўручэння пагонаў, дыпломаў і нагрудных знакаў, прыняцце Кодэкса гонару афіцэра органаў памежнай службы, развітанне з Баявым Сцягам і памежны вальс сталі складнікамі ўрачыстай цырымоніі.

- У вас скончыліся напружаныя гады вучобы, - зазначыў старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэта генерал-маёр Анатоль Лапо. - Глыбока сімвалічна, што выпуск афіцэраў-памежнікаў адбываецца ў чэрвені. Бо зусім нядаўна 76 год споўнілася з пачатку Вялікай Айчыннай. Гэта абавязвае вас быць годнымі памяці герояў, працягваць памежныя традыцыі папярэдніх пакаленняў. Сёння перад намі Прэзідэнтам і ўрадам пастаўлены важныя задачы датычна памежнай бяспекі Беларусі. І для памежніка не было большага гонару, чым самааддана служыць сваёй краіне.

У памежніка ёсць сапраўдны прывілей, які накладвае на яго дадатковыя абавязкі. Гэта права хадзіць па першых метрах нашай зямлі. І ахоўваць яе ад няпрошаных гасцей.

- Магу з упэўненасцю заявіць – сёлетнія выпускнікі з гонарам выканаюць доўг па абароне мяжы, - кажа начальнік Інстытута памежнай службы Васіль Гедзько. - Вырашаць гэтыя задачы будуць прафесійна граматныя, дысцыплінаваныя і падрыхтаваныя да цяжкасцяў афіцэры.

Лейтэнант Леанід Ровін ужо ведае, дзе будзе несці службу. Гэта Лідскі памежны атрад.

- Я ведаю, што ўсіх нас чакае складаны шлях. Прафесія памежніка вельмі няпростая. Акрамя тэарэтычных ведаў, трэба валодаць вялікай колькасцю навыкаў і ўмець іх спалучаць. Але падчас праходжання службовай практыкі на памежных пастах атрымаў каласальны вопыт у выпускнікоў мінулых гадоў.  Эмоцый - мора. Яны толькі станоўчыя. Усе мы чакалі гэтага дня на працягу пяці год. І вось ён надышоў…

Валяр’ян ШКЛЕННІК

Фота прадастаўлена Інстытутам памежнай службы Беларусі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?