Вы тут

Адвакацкія запыты без адказу


Банкаўская таямніца, сакрэтнасць звестак пра стан здароўя, недаступнасць звестак, што падлягаюць Закону «Аб інфармацыі і інфарматызацыі і ахове інфармацыі» — адвакацкія запыты па гэтых пытаннях часта застаюцца без адказаў. Здабыць звесткі пра гэтыя катэгорыі пры разглядзе грамадзянскіх спраў удаецца рэдка, а вось пры разглядзе крымінальных правапарушэнняў у прадастаўленні інфармацыі адвакатам амаль адмаўляюць.


Пры гэтым калегія адвакатаў пастаянна праводзіць палітыку па павелічэнні аб'ёму інфармацыі, якую адвакаты могуць атрымліваць. Цяпер ім сталі даступныя звесткі з органаў тэхнічнай інвентарызацыі, паштовай сувязі, натарыяльных кантор і іншых ведамстваў.

Але нават на запыт у ДАІ з пытаннем, на каго з сужэнцаў зарэгістравана машына, супрацоўнікі інспекцыі могуць адмовіць, спасылаючыся на тое, што такая інфармацыя можа закранаць інтарэсы трэціх асоб. Прыходзіцца тлумачыць, што гэта патрэбна, напрыклад, пры разглядзе справы па падзеле сумесна нажытай маёмасці падчас скасавання шлюбу. 

— Мы дабіліся пэўных дасягненняў, аднак такіх паўнамоцтваў, як суд, на жаль, не маем. А сфера грамадзянскага судаводства церпіць праз такі падыход, — заўважае старшыня Рэспубліканскай калегіі адвакатаў Віктар ЧАЙЧЫЦ, .

Ірына СІДАРОК

sіdarok@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?