Вы тут

ДАІ арганізуе ўзмоцнены варыянт нясення службы


Супрацоўнікі будуць арыентаваны на забеспячэнне бяспечных умоў руху, спыненне грубых парушэнняў ПДР як з боку кіроўцаў, так і пешаходаў, аказанне дапамогі ўдзельнікам дарожнага руху, паведамілі ва УДАІ МУС.


Інспектары ДПС нададуць асаблівую ўвагу выяўленню матацыклістаў і аўтааматараў, якія селі за руль у стане ап'янення ці не маючы права кіравання, якія ігнаруюць выкананне хуткасных рэжымаў, грэбуюць патрабаваннямі правілаў абгону і манеўравання, праезду пешаходных пераходаў. Пракантралююць выкарыстанне кіроўцаў і пасажырамі сродкаў пасіўнай бяспекі — рамянёў, моташлемаў, дзіцячых утрымліваючых прылад.

У прыватнасці, з 15.00 23 чэрвеня да 23.00 25 чэрвеня арганізуецца масіраваная адпрацоўка аўтамабільнай дарогі М-4 Мінск — Магілёў, падчас якой будзе выкарыстаны галосны, негалосны і змешаны кантроль выканання ўдзельнікамі дарожнага руху патрабаванняў ПДР.

Акрамя таго, супрацоўнікі ДАІ будуць забяспечваць грамадскі парадак і бяспеку дарожнага руху ў месцах масавага адпачынку грамадзян. Інспектары ДПС пракантралююць фізічны стан кіроўцаў, выкананне правілаў прыпынку і стаянкі.

Рэйдавыя групы і мотопатрулі спецыяльнага падраздзялення ДПС “Страла” МУС адпрацуюць раёны з найбольш напружаным становішчам у сферы бяспекі дарожнага руху.

“Неабходна ў чарговы раз завастрыць увагу на праблеме ўдзелу ў дарожным руху кіроўцаў і пешаходаў у нецвярозым стане. На гэтым тыдні шэраг ДТЗ быў звязаны са станам ап'янення ўдзельнікаў і віноўнікаў здарэнняў. У папярэджанні “нецвярозых” ДТЗ вялікая роля відавочцаў таго, што адбываецца. Нярэдка побач з нецвярозым чалавекам, які спрабуе сесці за руль, знаходзяцца яго сябры ці блізкія, якім пад сілу адгаварыць “гарачую галаву” ад паездкі ці схаваць ключы ад транспартнага сродку. Любы грамадзянін, убачыўшы п'янага на дарозе або які спрабуе сесці за руль, можа паведаміць пра гэта ў міліцыю па тэлефоне 102”.

Даведка. За першы дзень комплексу мерапрыемстваў па папярэджанні парушэнняў правілаў дарожнага руху кіроўцамі мотатранспарту Дзяржаўтаінспекцыяй выяўлена і спынена больш за 220 такіх фактаў, сярод якіх 11 — кіраванне ў стане ап'янення, 35 — без права кіравання і г.д. 19 адзінак мотатранспарту дастаўлены на ахоўныя стаянкі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.