Вы тут

Рашэнне аб разняволенні прадпрымальніцкай ініцыятывы прыме Прэзідэнт


Рашэнне аб разняволенні прадпрымальніцкай ініцыятывы будзе прынята ў Беларусі на ўзроўні Прэзідэнта. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час нарады з кіраўніцтвам Адміністрацыі Прэзідэнта.


"Мы павінны абмеркаваць гэту задачу з прыняццем рашэнняў на ўзроўні Прэзідэнта. Гэта праблема вывучаецца, я разумею Міцкевіч (намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Валерый Міцкевіч. - Заўвага БЕЛТА), як і раней, займаецца ёю, кантралюе яе. Наколькі я праінфармаваны, урад разгледзеў гэтыя пытанні. Мы павінны на ўзроўні Прэзідэнта правесці нараду і прыняць адпаведнае рашэнне", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы дадаў, што такіх пытанняў, якія патрабуюць прыняцця рашэнняў на ўзроўні кіраўніка дзяржавы, нямала. "Нам трэба запланаваць іх да разгляду, нягледзячы на мой шчыльны графік. Зацягваць вырашэнне гэтых пытанняў нельга", - папярэдзіў Прэзідэнт.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.