Вы тут

Беларусь і Расія эфектыўна выкарыстоўваюць магчымасці рэгіёнаў


Беларусь і Расія эфектыўна выкарыстоўваюць магчымасці рэгіёнаў для пашырэння супрацоўніцтва. Пра гэта заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч.


Паміж рэгіёнамі дзвюх краін актыўна развіваюцца кантакты ў гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай, навуковай сферах, пашыраецца гуманітарнае партнёрства. Развіццю рэгіянальных сувязяў садзейнічаюць форумы рэгіёнаў Беларусі і Расіі, якія праводзяцца штогод. "Мы на кожным форуме фактычна прырастаем па экспартных кантрактах на $ 250-300 млн і больш", - праінфармаваў Міхаіл Мясніковіч.

Па выніках IV Форуму плануецца падпісанне кантрактаў больш чым на $ 400 млн. Прадпрыемствы Брэсцкай вобласці заключаць кантракты на $ 17 млн, Віцебскай - каля $ 30 млн, Гомельскай - $ 65 млн, Гродзенскай - 61 млн, Магілёўскай - каля $ 30 млн, Мінскай - $ 135 млн, Мінска - $ 64 млн. Таксама плануецца падпісанне канцэрнам "Белнафтахім" новых экспартных кантрактаў на суму не менш як $ 70 млн.

Старшыня Савета Рэспублікі таксама звярнуў увагу, што аб'ём прамых замежных інвестыцый з Расеі ў эканоміку Беларусі ў мінулым годзе павялічыўся на 8% да $ 3,5 млрд. Адначасова і Беларусь павялічыла аб'ём прамых замежных інвестыцый у эканоміку Расіі да $ 2,1 млрд ў 2016 годзе. У Расійскай Федэрацыі працуе 210 арганізацый з беларускім капіталам. У Беларусі наладжаны цесныя сувязі з 79 расійскімі рэгіёнамі. У першай пяцёрцы - Маскоўская, Смаленская і Цюменская вобласці, а таксама Масква і Санкт-Пецярбург. У першым квартале 2017 года рост беларускага экспарту ў РФ склаў 128%. У 2016 годзе рост беларускага экспарту быў забяспечаны ў 41 рэгіён Расіі.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.