Вы тут

У Рэчыцы па падаконніку адкрытага акна поўзала дзіця


У Рэчыцы ратавальнікі развярнулі лесвіцу, каб патрапіць у кватэру, у якой па падаконніку адкрытага акна поўзала дзіця.


Усё адбывалася на дзявятым паверсе дома па вуліцы Дастаеўскага. Праз пяць хвілін на месцы ўжо была аўталесвіца ратавальнікаў. Супрацоўніку РАУС удалося адцягнуць увагу малога размовамі праз зачыненыя ўваходныя дзверы — хлопчык спусціўся ў кватэру. А тым часам ратавальнікі падымаліся да акна. Пакуль міліцыя ехала па маму на работу, работнік МНС разам з дзіцем чакаў, калі яна адкрые дзверы. Па інфармацыі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, чатырохгадовы хлопчык ходзіць у дзіцячы сад, яго маці працуе прадаўцом. Дзякуючы зладжаным дзеянням міліцыі і ратавальнікаў трагедыі гэтым разам удалося пазбегнуць.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».