У Мінску выбралі самую прыгожую і дзелавую жанчыну.
За ганаровае званне змагаліся 12 бізнэс-вуман. На тры месяцы ім давялося пакінуць свае офісы і выйсці з зоны камфорту. Прыгажунні кармілі свінак, насілі ваду з калодзежа, адным словам, "акунуліся" ў вясковую рамантыку. Для дзяцей, якія трапілі ў цяжкія жыццёвыя абставіны, жанчыны правялі дабрачынную фотавыставу і ўзяліся за выкананне іх самых запаветных жаданняў. Не абыйшлося і без экстрыму: бізнэс-лэдзі сплаўляліся на байдарках, кіравалі яхтай, нават, пілатавалі верталётам!
- У мяне даволі часта пытаюцца, ці не прапала за 6 год цікавасць да праекту, - прызнаецца кіраўнік «Лэдзі Бос» і LADY.TUT.BY Святлана Зэре. -- Вядома, не! Кожны сезон адкрывае новыя імёны беларусак, якімі варта ганарыцца, з якімі хочацца сябраваць і працаваць. Імёны жанчын, якія не скардзяцца на абставіны, а проста бяруць жыццё ў свае рукі і робяць яго шчаслівым!
У фінале праекту ўдзельніцы дэманстравалі журы і гледачам дзелавыя касцюмы і вячэрнія сукенкі. Для прэзентацыі сваёй кампаніі кожная з жанчын падрыхтавала яркія відэаролікі. Прадставіць справу жыцця ў трох хвілінах - няпроста, але канкурсанткі справіліся з ёй на выдатна.
Самая складаная задача была ў журы, бо аддаць тытул трэба было ўсяго адной бізнэс-вуман. Пашчасціла Валянціне Неізвеснай, кіруючаму партнеру ААТ «РСМ Бел Аудыт».
- «Лэдзі Бос» - суперпраект, - не хавае эмоцый пераможца, - Я атрымлівала асалоду ад кожнага імгнення. Праект прынёс мне бясцэнны вопыт! Нарэшце я без сарамлівасці магу сказаць сабе - я самая прыгожая, разумная і паспяховая жанчына!
У праекце ўдзельнічалі:
-- Вера Быкава -- заснавальнік ЧУА «Вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - пачатковая школа “Апельсін” -- «Лэдзі Аптымізм»
- Надзея Ручанава - дырэктар ActiveCloud (ААТ «Актыўныя тэхналогіі») - «Лэдзі Найлепшая Нявеста»
- Кацярына Леўчанка -- сузаснавальнік, дырэктар кампаніі OrangeProcess - «Лэдзі Абаянне»
- Ірына Тарасевіч - сузаснавальнік, фінансавы дырэктар ТДА «Ірэн эстэты» - «Лэдзі Натхненне»
- Валянціна Неізвесная - кіруючы партнёр ААТ «РСМ Бел Аудыт» - «Лэдзі Дасканаласць»
- Алена Сіманчук - саўладальнік, дырэктар кампаніі «Cleanny.by» ( уборка дамоў і кватэр) - «Лэдзі Мэтанакіраванасць»
- Кацярына Варганава - кіраўнік пернікавай майстэрні Pernik.by - «Лэдзі Чарадзейнасць»
- Наталля Гулак - топ-мэнэджэр ЗАТ «Дамінанта-Сэрвіс» -«Лэдзі Дружба-2017»
-- Наталля Буракоўская - партнёр адвакацкага бюро «Парада і Партнёры» -«Лэдзі Сусвет»
-- Ала Кашкан - заснавальнік, намеснік дырэктара групы кампаній ААТ «Арт-тем» (газавае ацяпляльнае абсталяванне) - «Лэдзі Элегантнасць».
- Вольга Грынкевіч - генеральны дырэктар / сузаснавальнік сеткі багетных майстэрняў «БелБагетМастер» - «Лэдзі Пяшчота»
- Юлія Забабуха - генеральны дырэктар кампаніі СП «Унібелус» -- «Лэдзі Бездакорнасць»
Набор на бюджэтныя месцы павялічыцца.
Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?
Не выявіць ні секунды абыякавасці.