Штотыдзень у эфiры тэлеканала «Беларусь 3» гульня «Размаўляем па-беларуску». Для таго каб стаць яе ўдзельнiкамi, неабходна зайсцi на сайт tvrgоmеl.bу або 3bеlаrus.bу i праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўнiць заяўку на каманду з трох чалавек. Ну, а праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго, як праграма выйшла ў эфiр, можна з дапамогай «Звязды».
Цi ведалi вы, што:
апо́лак — крайняя дошка пры апiлоўцы бярвён. У Якуба Коласа чытаем:
А дзядзька моўчкi стаў збiрацца:
Дастаў сякерку i свярдзёлак,
Пад паху сунуў ён аполак...
збі́цень (устарэлае) — гарачы напiтак з вады, мёду, прыпраў. У XVIII—XIX стагоддзях збiцень гатавалi так. У кiпень з мёдам, цукрам цi патакаю дабаўлялi спецыi (перац, гваздзiку, карыцу, мускатны арэх, лаўровы флiст i iншае);
ва́бiць — зачароўваючы сваiм выглядам, прыцягваць да сябе;
ва́дзiць (размоўнае) — шкодзiць, перашкаджаць. Пры ўжываннi не блытаем са словам вадзIць, якое мае зусiм iншае значэнне — накiроўваць хаду;
сажо́нкi — стыль плавання з папераменным выкiдваннем рук уперад;
панё́ва — прадмет адзення, якi мацавалi на поясе;
язык праглынеш — так гавораць пра нешта вельмi смачнае, апетытнае. Беларускiя сiнонiмы: за вушы не адцягнеш, пальчыкi аблiжаш. Рускi адпаведнiк: во рту тает;
плесцi кашалi — гаварыць абы што, выдумваць. Беларусы яшчэ скажуць: гарадзiць плот, пляскаць языком. Рускiя: точить лясы, толочь воду в ступе.
Чарговыя выпускі тэлевіктарыны глядзіце ў эфіры «Беларусь 3» раніцай кожную суботу.
Ірына АСТАШКЕВІЧ
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.