Вы тут

Самыя «кiнагенiчныя» класiкi сусветнай лiтаратуры


У кiнематографе, як i ў мастацтве наогул, хтосьцi шукае новыя тэмы i герояў, а хтосьцi здзiўляе новым поглядам i прачытаннем даўно знаёмага сюжэта. А цi ведаеце вы, якiя лiтаратурныя творы найчасцей выбiраюць для экранiзацыi рэжысёры з розных краiн?


Уiльям Шэкспiр

Гам­лет — Iна­кен­цiй Смак­ту­ноў­скi. 1964 г.

Толькi ягоную класiчную трагедыю «Гамлет» адаптавалi для кiно амаль 100 разоў, а ў ролi прынца Дацкага вызначылiся ў свой час Лоўрэнс Алiўе, Iнакенцiй Смактуноўскi, Мэл Гiбсан i нават... Сара Бернар (легендарная тэатральная актрыса сыграла ў адной з першых кiнапастановак пад назвай «Дуэль Гамлета»). Наогул жа, колькасць экранiзацый твораў брытанскага драматурга наблiжаецца да 900, i яшчэ каля дзясятка кiна- i тэлефiльмаў анансуюцца да выпуску ў 2017—2019 гадах. Свае прачытаннi Шэкспiра прапаноўвалi гледачам рэжысёры ЗША, Iндыi, Швецыi, Бразiлii, Фiнляндыi, Кiтая i многiх iншых краiн.

Антон Чэхаў

«Мой лас­ка­вы i пя­шчот­ны звер» —  ад­на з най­леп­шых у све­це эк­ра­нi­за­цый Чэ­ха­ва.

На другой прыступцы рэйтынгу размяшчаецца знакамiты «лекар чалавечай душы», рускi пiсьменнiк i драматург Антон Паўлавiч Чэхаў. Паводле звестак найбуйнейшай у свеце базы даных пра кiнематограф IMdb, чэхаўскiя творы на дадзены момант былi перанесены на экран амаль 380 разоў.

Чарльз Дыкенс

Аска­ра­нос­ны мю­зiкл «Олi­вер».

На рахунку брытанскага класiка — звыш 300 тэлевiзiйных i кiнапастановак, прычым у апошнiя 10 гадоў ягоныя творы ўпадабала менавiта тэлебачанне як невычэрпную крынiцу драматычных серыялаў. Мiж iншым, першая кiнаверсiя ягонага «Олiвера Твiста» была знята ажно ў 1897 годзе.

Аляксандр Дзюма-старэйшы

Раман Дзюма-бацькi «Тры мушкецёры», напiсаны ў далёкiм 1844 годзе, прайшоў выпрабаванне часам i прасторай: упершыню нямы фiльм «Тры мушкецёры» паставiлi кiнематаграфiсты Вялiкабрытанii ў 1898-м, а ў спiсе свежых экранiзацый аднайменны паўднёвакарэйскi серыял датуецца 2014-м. Толькi французы пераносiлi прыгоды сяброў-мушкецёраў на экран, у тым лiку ў выглядзе мультфiльмаў, мюзiклаў i тэлесерыялаў, амаль 30 разоў! Не меншую славу ў кiно здабыў i раман «Граф Монтэ-Крыста», якi перажыў звыш трох дзясяткаў экранiзацый. Агульная ж колькасць кiнаадаптацый твораў Дзюма-старэйшага перавысiла 230.

Акрамя таго, у топ-10 самых экранiзаваных класiкаў сусветнай лiтаратуры ўваходзяць Эдгар Алан По, Роберт Льюiс Стывенсан, Артур Конан Дойл, Ханс Крысцiян Андэрсен, браты Грым i О. Генры

Загаловак у газеце: «Цi не замахнуцца на Уiльяма нашага Шэкспiра?»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».