Вы тут

Амерыканец запатрабаваў ад Amerіcan Aіrlіnes $10 млн. за ўдар каляскай


Амерыканец запатрабаваў ад Amerіcan Aіrlіnes 10 мільёнаў долараў пасля таго, як на борце лайнера авіякампаніі ў яго ўрэзалася каляска з напоямі, паведамляе Reuters.


Гэта здарылася ў красавіку 2016 года, аднак Чарльз Джонсан і яго жонка Хельга вырашылі звярнуцца ў суд толькі ўлетку 2017-га. Падчас вылету лайнера на мужчыну наляцела незамацаваная каляска вагой каля 136 кілаграмаў. У выніку Джонсан атрымаў сур'ёзную рану галавы і страціў прытомнасць. Паводле слоў Джонсана, ён атрымаў цяжкую чэрапна-мазгавую траўму, што прывяло да галаўнога болю, рэзкіх перападаў настрою і павышанага пачуцця трывожнасці. Акрамя таго, цяпер ён не ў стане працаваць, а таксама ў пары ўзніклі праблемы ў адносінах.

Іван КУПАРВАС

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.