Вы тут

Амерыканец абрабаваў банк з-за сваркі з жонкай


71-гадовага амерыканца Лоўрэнса Джона Рыпла, які абрабаваў банк, каб трапіць у турму і не вяртацца дадому да жонкі, прысудзілі да хатняга арышту, паведамляе The Kansas Cіty Star.


Рабаванне адбылося ў горадзе Канзас-Сіці, штат Канзас, у верасні 2016 года. Рыпл заявіў жонцы, што лепш будзе сядзець у турме, чым застанецца з ёй дома. Пасля гэтага ён накіраваўся ў банк, паказаў касіру паперку з надпісам «У мяне пісталет, давай грошы», атрымаў 2294 долары, сеў і стаў чакаць арышту. На судзе пажылы мужчына прызнаў сваю віну і растлумачыў свае дзеянні дэпрэсіяй пасля аперацыі на сэрцы. І адвакат, і пракурор заклікалі суддзю праявіць ласку да падсуднага. Суддзя прысудзіў пажылога мужчыну да хатняга арышту на паўгода і 50 гадзін абавязковых работ. Рыпл аплаціць таксама банку выдаткі ў памеры 227,27 долара і пералічыць 100 у фонд ахвяр злачынстваў.

Іван КУПАРВАС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».