Вы тут

Кітайцы будуць вырошчваць на Месяцы бульбу і разводзіць шаўкапрадаў


Удзел у даследванні прымаюць 28 ВНУ Паднябеснай.


Сёлета на канферэнцыі касмічных даследаванняў былі ўпершыню апублікаваны будучыя задачы Кітая па даследаваннях далёкага космасу, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”.

У 2018 годзе плануецца адправіць месяцовы зонд «Чан'э-4» на адваротны бок Месяца, дзе яшчэ ніколі не бываў зонд. Навуковы апарат «мікраэкасфера на Месяцы»,  распрацаваная на чале з Чунцінскім універсітэтам, будзе дастаўлены на Месяц. Галоўны канструктар апарата Се Гэнсінь сказаў, што ў канцы 2018 года ўпершыню ў гісторыі чалавецтва будуць праведзены біялагічныя выпрабаванні на Месяцы. У апараце -- насенне бульбы і лічынкі тутавага шаўкапрада, якія будуць вырошчвацца на спадарожніку Зямлі. Гэта таксама стане забеспячэннем жыцця для чалавека на Месяцы або на іншых планетах. 

Па словах канструктара апарата Чжан Юаньсюня, «вусеня тутавага шаўкапрада выпускаюць вуглякіслы газ, а бульба і расліна рэзухавідка Таля шляхам фотасінтэзу выпускаюць кісларод, ствараючы тым самым простую мікраэкасферу». Намеснік дырэктара Чунцінскага ўніверсітэта Лю Ханьлун дадаў, што апарат мае цыліндрычную форму, яго вышыня - 18 см, дыяметр - 16 см, вага 3кг. У ім больш за 100 дэталяў, уключаючы розныя механізмы. Больш за 28 ВНУ прынялі ўдзел у гэтым даследаванні.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.