Вы тут

«Лідскае піва» запрашае на агульную дыктоўку ў цэнтры Мінска


Разам з іншымі ўдзельнікамі вы напішаце дыктант па беларускай мове і зможаце праверыць свае веды. Стартуе ініцыятыва 24 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы. Чытаць тэкст будзе Iван Пінігін, акцёр Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы і іншых сцэн, рэжысёр, дырэктар тэлестудыі «Око».


Арганізатары падрыхтавалі ўжо спецыяльны тэкст пра Мінск. «Агульная дыктоўка» — падарунак да 950-годдзя горада жыхарам сталіцы, адзін з галоўных у гэтым годзе карпаратыўных праектаў кампаніі, якая прадастаўляе магчымасць кожнаму беларусу праверыць сваё валоданне беларускай мовай і падтрымаць імкненне ўдасканальваць свае веды. Усе дыктоўкі правераць прафесійныя філолагі, вынікі дашлюць па электроннай пошце. Таго, хто атрымае 10 балаў, чакае прыз!

Збор удзельнікаў для рэгістрацыі: 12.00. Пачатак дыктанту: 12.30. Каб прайсці ў залу, дзе адбудзецца дыктант, трэба прайсці праз правы бакавы ўваход бібліятэкі (уваход з боку рэстарана “Мегаполіс”, 2 паверх).

Колькасць месцаў абмежавана, таму для ўдзелу ў дыктанце запоўніце, калі ласка, заяўку. Калі ёсць цяжкасці з рэгістрацыяй, дашліце інфармацыю з вашымі кантактнымі данымі на адрас marketing@lidskoe.by, і вам патэлефануюць, каб пацвердзіць рэгістрацыю.

Святлана БАРЫСЕНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?