Вы тут

Гуанчжоўская аўтамабільная карпарацыя выпусціць сучасны электрамабіль


Генеральны дырэктар Гуанчжоўскай аўтамабільнай карпарацыі Фэн Сін’я заявіў, што хутка будзевыпушчаны электрамабіль, які зможа праехаць на адной зарадцы батарэі 320 км, перадае "Жэньмінь жыбаа” анлайн". 


Паводле яго слоў, у наступныя пяць гадоў карпарацыя прыкладзе вялікія намаганні да развіцця ўласных брэндаў, павелічэнню вытворчасці электрамабіляў і асваенню замежнага рынку. У 1997 годзе аб'ём вытворчасці і рэалізацыі аўтамабіляў Гуанчжоўскай аўтамабільнай карпарацыі складаў 10 тыс. машын, летась паказчык перавысіў 1,65 млн. У выніку шматгадовага развіцця карпарацыя стала першай у Кітаі буйной дзяржаўна-холдынгавай аўтамабілебудаўнічай кампаніяй, чые акцыі каціруюцца на Шанхайскай і Сянганскай фондавых біржах. 

З 2013-га карпарацыя ўжо 4 гады запар уваходзіць у спіс 500 найбуйнейшых прадпрыемстваў свету.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?