Вы тут

Ад­ноў­ле­на тра­ды­цыя твор­чых ве­ча­рын Элі­зы Ажэш­кі


З но­вым пра­ек­там вы­сту­пі­ла Гро­дзен­ская аб­лас­ная на­ву­ко­вая біб­лі­я­тэ­ка імя Я. Кар­ска­га. Пер­шы се­зон рас­па­чаў «Лет­ні баль», які прай­шоў на пля­цоў­цы ка­ля до­мі­ка пісь­мен­ні­цы.


Гас­цей су­стрэ­ла са­ма гас­па­ды­ня. Яе воб­раз вы­дат­на ўва­со­бі­ла су­пра­цоў­ні­ца біб­лі­я­тэ­кі і сцэ­на­рыст Воль­га Баг­да­но­віч. Яна па­ве­да­мі­ла, што лет­ні баль пад­рых­та­ва­ны ў ад­па­вед­насці з тра­ды­цы­ямі та­го ча­су — кан­ца XІX — па­чат­ку XX ста­год­дзя. Да­та пра­вя­дзен­ня гро­дзен­скіх се­зо­наў так­са­ма вы­бра­на не­вы­пад­ко­ва. Па-пер­шае, са­ма пісь­мен­ні­ца на­ра­дзі­ла­ся ў чэр­ве­ні, да та­го ж роў­на 110 га­доў та­му яна атры­ма­ла дып­лом Га­на­ро­ва­га гра­ма­дзя­ні­на Грод­на.

Ат­мас­фе­ру бы­лых ча­соў уда­ла ўва­со­бі­лі па­ры ў ад­па­вед­ным адзен­ні. Ураж­ва­лі і пыш­ныя су­кен­кі дзяў­чат, і стро­гія фра­кі хлоп­цаў. Кас­цю­мы пад­рых­та­ва­лі ма­ла­дыя гро­дзен­скія ды­зай­не­ры. На ад­ну су­кен­ку спат­рэ­бі­ла­ся 8 мет­раў тка­ні­ны і 25 мет­раў сту­жак і ка­рун­каў. Па­ры тан­ца­ва­лі па­ла­нэз, кад­рыль, вальс, поль­ку. Удзель­ні­кі ба­лю зна­ё­мі­лі пры­сут­ных з пра­ві­ла­мі эты­ке­ту і пра­во­дзі­лі май­стар-кла­сы. На­вед­валь­ні­кі слу­ха­лі вер­шы Элі­зы Ажэш­кі на рус­кай, бе­ла­рус­кай і поль­скай мо­вах.

Іні­цы­я­ты­ву аб­лас­ной біб­лі­я­тэ­кі пад­тры­ма­лі гро­дзен­скія пісь­мен­ні­кі, на­род­ныя ан­самб­лі поль­скай пес­ні і тан­ца «Ле­хі­ці» і «Хаб­ры», на­ву­чэн­цы гро­дзен­скіх ка­ле­джаў мас­тац­тва і бы­та­во­га аб­слу­гоў­ван­ня, сту­дэн­ты і вы­клад­чы­кі Гро­дзен­ска­га дзярж­уні­вер­сі­тэ­та імя Я. Ку­па­лы, му­зы­кан­ты і са­ліс­ты аб­лас­ной фі­лар­мо­ніі, спон­са­ры. Каб пе­ра­даць па­дзеі тых ча­соў, спат­рэ­бі­ла­ся пад­рых­тоў­ка, якая доў­жы­ла­ся не­каль­кі ме­ся­цаў.

На дум­ку мяс­цо­вых ула­д, но­вы пра­ект зой­ме па­чэс­нае мес­ца ў брэн­да­вых ме­ра­пры­ем­ствах Грод­на і бу­дзе ка­рыс­тац­ца пос­пе­хам як у гараджан, так і ту­рыс­таў. Да­рэ­чы, спе­цы­яль­на на баль пры­еха­лі гос­ці з лі­тоў­ска­га го­ра­да Друс­кі­нін­кай. Ту­рыст­ка з Ні­дэр­лан­даў зня­ла свя­та на ві­дэа, каб па­ка­заць сва­ім су­ай­чын­ні­кам.

На­вед­валь­ні­кі ба­лю маг­лі па­чы­таць, улад­ка­ваў­шы­ся на пле­дах, па­каш­та­ваць гар­ба­ту на ле­ка­вых тра­вах па рэ­цэп­це Элі­зы Ажэш­кі. Пры­сут­ныя гу­ля­лі ў кра­кет і ла­то, ра­бі­лі ста­ра­даў­нія пры­чос­кі, вы­пра­боў­ва­лі свой лёс у ла­та­рэі. Да­рэ­чы, са­бра­ныя ад гэ­та­га гро­шы пой­дуць на на­ва­год­нюю даб­ра­чын­ную ёл­ку для дзя­цей-сі­рот. Гэ­ту тра­ды­цыю, якую за­кла­ла Элі­за Ажэш­ка, так­са­ма ўзна­ві­лі ра­бот­ні­кі біб­лі­я­тэ­кі.

У тэ­му:

Элі­за Ажэш­ка, вя­до­мая бе­ла­рус­кая і поль­ская пісь­мен­ні­ца, на­ра­дзі­ла­ся на Гро­дзен­шчы­не, дзе пра­вя­ла ўсе жыц­цё, па­ха­ва­на ў Грод­не. Ву­лі­ца, дзе ста­іць яе дом, на­зва­на яе імем, тут па­стаў­ле­ны пом­нік пісь­мен­ні­цы. У 1905 го­дзе бы­ла ў лі­ку на­мі­нан­таў на Но­бе­леў­скую прэ­мію, як і Леў Талс­той, але ўзна­га­ро­ду атры­маў Ген­рык Сян­ке­віч. Са­мы вя­до­мы яе ра­ман — «Над Нё­ма­нам».

Мар­га­ры­та УШКЕ­ВІЧ

margo@zviazda.by

Загаловак у газеце: Гро­дзен­скія се­зо­ны па­ні Элі­зы

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.