Вы тут

Жыць напаказ — не ў модзе


Цi змаглi б вы сёння iснаваць без любiмых сайтаў i сацыяльных сетак? Уявiце сабе, што раптам знiкла магчымасць сачыць за жыццём сяброў ва «УКантакце» цi Фэйсбуку, фатаграфii больш не выкладзеш у Iнстаграм, а Tвiтар ужо не расказвае вам навiны. Як паказваюць апошнiя падзеi, такi сцэнарый можа здарыцца абсалютна ў любой краiне, а не толькi ў Кiтаi, дзе кантэнт iнтэрнэту жорстка фiльтруецца (у карыстальнiкаў гэты падыход атрымаў неафiцыйную назву «Вялiкi кiтайскi фаервол»), цi КНДР, дзе iнтэрнэту ў традыцыйным яго разуменнi ўвогуле няма. Але цалкам магчыма, што знiкненне сацыяльных медыя для большасцi трагедыяй не стане...


Нядаўна нашы паўднёвыя суседзi вырашылi на заканадаўчым узроўнi абмежаваць доступ да шэрагу расiйскiх сайтаў, у лiк якiх трапiлi надзвычай папулярныя ва Украiне сацсеткi «УКантакце» i «Аднакласнiкi», а таксама сэрвiсы «Яндэкс» i Mail.Ru... Пра тое, што iнтэрнэт можа выступаць у ролi iнфармацыйнай зброi, лiшнi раз можна не нагадваць. З дапамогай сацыяльных сетак можна атрымлiваць i iншыя звесткi, пачынаючы ад перапiсак прыватных асоб (у тым лiку вайскоўцаў) i заканчваючы iнфармацыяй аб перамяшчэннях людзей.

Але сёння цi не кожнае дзiця ведае, як абысцi любыя блакiроўкi ў сецiве. Шматлiкiя ананiмайзеры, проксi-серверы, Tor... У той жа Расii карыстальнiкi даўно i паспяхова абыходзяць забароны шэрагу рэсурсаў — дастаткова толькi жадання. Украiнцы, якiя не ўяўляюць свайго iснавання без «УКантакце», лёгка працягваюць карыстацца гэтай сацсеткай. Магу меркаваць нават па ўласных сябрах з Кiева — «анлайн» яны з'яўляюцца цi не кожны дзень. Праўда, вялiкую частку сваёй штодзённай аўдыторыi з Украiны «УКантакце» ўсё ж страцiў — некаторыя пачалi карыстацца фэйсбукам, iншыя перайшлi на «мясцовыя» аналагi. Так, зусiм нядаўна ў бэта-рэжыме запрацавала новая сацсетка пад назвай Ukrainians. Вось толькi галоўныя функцыi любога аналагiчнага сэрвiсу на гэтым сайце пакуль не працуюць — немагчыма шукаць людзей, пiсаць паведамленнi, загружаць здымкi.

Чыноўнiкi i iнiцыятары такiх мер чамусьцi не задумваюцца аб тым, што барацьба з сацыяльнымi сеткамi — гэта ўжо па сутнасцi барацьба... з мiнулым. Магчыма, iм падаецца, што менавiта сацыяльныя медыя — самая папулярная з'ява апошнiх гадоў, хоць гэта даўно не так. Для некаторых стане сюрпрызам, што, паводле прагнозаў шматлiкiх экспертаў у сферы новых тэхналогiй, на першае месца па папулярнасцi ўжо ў наступныя два гады выйдуць месенджары. Так-так, тыя самыя WhatsApp, Telegram цi беларускi Viber, чый асноўны функцыянал — просты абмен тэкставымi паведамленнямi. Цяпер праграмы гэтых сэрвiсаў лiдзiруюць па колькасцi загрузак як у App Store, так i ў GooglePlay, а вось папулярнасць сацсетак упала за мiнулы год у сярэднiм на два працэнты. Твiтар, фэйсбук i нават «тэлевiзар сучаснасцi» YouTube — усе канстатуюць знiжэнне актыўнасцi карыстальнiкаў.

Нядаўна размаўляў з сябрам — той ужо даўно практычна не карыстаецца акаўнтамi ў сацсетках, а ўсе свае стасункi перанёс у месенджары. Кажа, што гэта дапамагае не марнаваць час на пустое гартанне стужкi, а калi трэба з кiмсьцi звязацца цi падзялiцца фотаздымкам, заўсёды можна напiсаць паведамленне. Дарэчы, функцыянал такiх праграм ужо даўно выйшаў за межы абмену тэкстам: праз праграмы можна атрымлiваць тэрмiновыя навiны, перакладаць тэксты, шукаць музыку, заказваць ежу, выклiкаць таксi i многае iншае. Да таго ж, месенджары значна лепш абаронены ад уцечак iнфармацыi, чым тыя ж сацсеткi. I галоўнае — iх вельмi цяжка заблакаваць. Выстаўляць сваё жыццё на ўсеагульны агляд — даўно не ў трэндзе, модна — сачыць за сваiм часам i клапацiцца пра прыватнасць.

Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ

lyskavets@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.