Вы тут

Кітай пабудуе першы круізны лайнер класа «люкс»


Як паведамілі ў Кітайскай карпарацыі суднабудаўнічай прамысловасці (ККСП), ККСП пабудуе першы кітайскі круізны лайнер класа "люкс", судна плануецца спусціць на ваду ўжо ў 2021 годзе, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн"


Па словах генеральнага дырэктара ККСП У Цяна, лайнер 323,6 метра даўжыню і 37,2 метра ў шырыню будзе абсталяваны 3921 ложка-месцам і мець максімальную пасажыраўмяшчальнасць 4980 чалавек. Будаўніцтва лайнера ККСП будзе ажыццяўляць сумесна з амерыканскай круізнай кампаніяй Carnival, італьянскай суднабудаўнічай кампаніяй Fincantieri і брытанскім марскім класіфікацыйным таварыствам Lloyd's Register. 

У Цян адзначыў, што гэты праект сведчыць аб бурным развіцці кітайскай круізнай індустрыі. Паводле статыстыкі Кітайскай асацыяцыі круізнай і яхтавай індустрыі, круізны рынак Кітая імкліва развіваецца, летась колькасць кітайскіх турыстаў, якія адправіліся ў замежныя круізы, перавысіла 2 млн чалавек. Па прагнозах экспертаў, да 2025 года кітайцы будуць штогод здзяйсняць 10 млн круізных паездак, а КНР стане круізным рынкам, які найбольш дынамічна развіваецца, у Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне. На дадзены момант Кітай з'яўляецца восьмым па значнасці круізным рынкам у свеце.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.