Вы тут

Конкурс «Жывая класіка» прайшоў у Брэсцкай вобласці


Вызначаны пераможцы і прызёры трэцяга абласнога этапа рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”. Як паведаміў старшыня журы, намеснік дырэктара УА «Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр моладзевай творчасці” Алег Клунін, у другім этапе конкурсу “Жывая класіка” прынялі ўдзел 1890 вучняў  з розных куткоў Брэстчыны. У трэці эпап прайшлі 88 дзяцей з 21 раёна.

На абласны конкурс былі прадстаўлены відэавыступленні пераможцаў раённых творчых спаборніцтваў.

У склад журы таксама ўвайшлі пісьменнікі Брэсцкага абласнога аддзялення  СПБ Таццяна Дземідовіч, Таццяна Шульга, Алена Гневушава, Міхаіл Кулеш.  Гледачам былі прадстаўлены запамінальныя, якасна аформленыя відэаролікі. Як сапраўдныя тэлезоркі, дзеці натхнёна чыталі творы  Р. Барадуліна, Я. Коласа, Я. Купалы, У. Караткевіча, Н. Гілевіча, М. Танка, Н. Матяш, Г. Марчука, Л. Пранчака, Я. Сіпакова, К. Крапівы,  В. Жуковіча і іншых  вядомых беларускіх аўтараў. Юныя таленты ў  сваім выкананні не толькі праяўлялі артыстызм,  але і пранікнёна  перадавалі вобразы, дэманстравалі прыгажосць мастацкага слова, даносілі глыбокі сэнс твораў.

Па выніках трэцяга абласнога этапа было прынята рашэнне накіраваць наступных пераможцаў на рэспубліканскі творчы конкурс юных чытальнікаў:

1 – 4 класы – Чопка Маргарыта ДУА “Сярэдняя школа № 7 г. Брэста (М. Танк “Журавель і чапля”).

5 – 6 клас – Мілена Назарук ДУА “Гімназія № 5”  г.Брэста (Я. Колас “Шчаслівая хвіліна”).

7 – 8 клас – Андрэй Алемкін ДУА “Сярэдняя школа № 20 г.Брэста (Я. Колас “Новая зямля”).

9 – 10  клас – (Ганна Карпінчык ДУА “Гімназія Белаазёрска”  (Н.Матяш “Маналог крыніцы, якую закідалі каменнем”)

 А самыя цікавыя і арігінальныя выступленні можна паглядзець перайшоўшы па ссылцы: https://www.youtube.com/watch?v=SKiZBf3SFEQ

Таццяна ДЗЕМIДОВIЧ,

старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення СПБ.

oo-spb.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.